Микашевичи

Парад казачных персанажаў

DSCI1304Парад казачных персанажаў назіралі ў мінулыя выхадныя жыхары і госці Мікашэвіч. Тут прайшоў штогадовы парад Дзедаў Марозаў, арганізаваны прафкамам РУВП «Граніт».

Снягуркі, Кікімары, Лесавікі, Скамарохі, Мандарынкі, Зайцы і Ваўкі… Гэтыя і шматлікія іншыя героі навагодніх святаў, якія ўваходзяць у світу Дзеда Мароза, на тры гадзіны ператварылі Мікашэвічы ў сапраўдную казку. Сумняваецеся? Тады ўявіце невялікую пляцоўку каля аднаго з інтэрнатаў гранітаздабываючага прадпрыемства — месца збору ўдзельнікаў параду, якое больш нагадвала кавалачак вясёлкі з-за яркіх і арыгінальных касцюмаў казачных персанажаў. Прычым, усе жадаючыя маглі не толькі пазнаёміцца з кожным з іх, але і правесці міні-фотасесію.

DSCI1320Не менш яркі малюнак уяўляла сабой святочнае шэсце па вуліцы Першамайская да плошчы каля Палаца культуры РУВП «Граніт», дзе і разгарнулася галоўнае дзеянне мерапрыемства — конкурсная праграма. I хоць яна была насычанай традыцыйнымі для такіх святаў песнямі, вершамі, загадкамі і гульнямі, у кожнай з каманд была свая «фішка», што адыграла немалаважную ролю пры вызначэнні пераможцаў намінацый.

DSCI1321Дзякуючы гармоніку, Дзед Мароз «Аграграніта» Мікалай Вайцяхоўскі заваяваў тытул “Самага музычнага”. Маляўнічы конны воз яго калегі з ліцейна-механічнага завода прынёс Мікалаю Буд-Гусаіму званне «Традыцыйнага», а насычанае забаўляльнымі нумарамі прадстаўленне работніка ДСЦ-2 Віктара Яскевіча — “Самага заваднога”. Вялікай колькасцю крэатыўных ідэй вылучыўся Дзед Мароз кар’ера Юрый Кот: сярод яго картэжа сапраўднае замілаванне выклікалі дзеткі ў вобразе ягнятак. Ён жа, дарэчы, сабраў і максімальную колькасць галасоў гледачоў. Шмат весялосці і радасці падарыла праграма прадстаўніка цэха пагрузкі Міхаіла Ізмадзенава. Галоўны тытул свята «100-працэнтны Дзед Мароз» заваяваў спецыяліст службы кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Артур Быкаў.

DSCI1326Пасля завяршэння конкурснай часткі свята ператварылася ў народнае гулянине. З перасовачнай сцэны гучалі канцэртныя нумары народнага хору Палаца культуры. А дарослыя і дзеці разам з казачнымі героямі вадзілі карагоды, фатаграфаваліся, гулялі, чыталі вершы і спявалі песні пра Новы год. Прычым, кожны з удзельнікаў, незалежна ад узросту, атрымаў узнагароду ў выглядзе салодкіх ласункаў.

DSCI1317DSCI1342

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть