Микашевичи

Прэзент ад гандлю

99-2Прыемным сюпрызам для жыхароў і гасцей Мікашэвіч стала святочнае адкрыццё пасля капітальнай рэканструкцыі ўніверсама «Цэнтральны».

Сучасныя стэлажы і халадзільнае абсталяванне, новы дызайн гандлёвай залы. Гэта і многае іншае ператварыла магазін у аб’ект, які не саступае ўзроўню “крутога” сталічнага супермаркета. Пры капітальным рамонце не абыйшлі ўвагай пытанні бяспекі і павышэння якасці абслугоўвання пакупнікоў. Абноўлены ўніверсам абсталяваны электроннай сістэмай абароны, уключаючы камеры відэаназірання. У гандлёвай зале ёсць спецыяльны прыбор, з дапамогай якога любы з наведвальнікаў па штрых-коду на тавары можа самастойна давецца аб яго кошце. Палепшаны ўмовы выбару і набыцця прапанаванай прадукцыі.

99-1

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть