МикашевичиНовости районаОбществоПроисшествия

Прыгавор жыхару Лунінецкага раёна за абразу з прымусовым лячэннем ад хранічнага алкагалізму

Уступіў у сілу прыгавор жыхару Лунінецкага раёна 1976 года нараджэння, які пад публікацыяй у адной з сацыяльных сетак абразіў прадстаўніка ўлады.

– Мужчына, убачыўшы відэаролік з удзе-лам участковага інспектара міліцыі АУС адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна, вырашыў яго пракаменціраваць, – расказаў пракурор Лунінецкага раёна Юрый Пракапчук. – Але пры гэтым ужыў ненарматыўную лексіку. Словы мелі непрыстойную і зневажальную па форме ацэнку асобы прадстаўніка ўлады. Хоць грамадзянін пазней выдаліў свой каментарый са старонкі, яго дзеянням работнікі праваахоўных органаў далі юрыдычную ацэнку, кваліфікаваўшы па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Нягледзячы на слёзы і чыстасардэчнае раскайванне, мужчына атрымаў прыгавор – 2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Акрамя таго, да яго прыменены прымусовыя меры бяспекі ў выглядзе лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть