Рускай мове дай разгрузку, гавары па-беларуску!
Микашевичи

Рускай мове дай разгрузку, гавары па-беларуску!

У СШ №2 г. Мікашэвічы завяршыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

З улікам узроставых асаблівасцей для дзяцей правялі «Фальклорны квест», (7 клас, настаўніца Ганна Стрэмаус), «Моўны турнір» (8 кл., Вольга Вароніч), гульня «Пяць зорак»(9 кл., Іна Кухарава) і іншыя цікавыя віктарыны, конкурсы, падарожжы. Таксама ва ўстанове адукацыі была прадстаўлена выстава самаробных газет, прысвечаная творчасці Максіма Багдановіча, Янкі Співакова, Кандрата Крапівы, Уладзіміра Караткевіча і іншых вядомых, і не вельмі, пісьменнікаў і паэтаў.

На адкрытых уроках шырока выкарыстоўваўся мультымедыйны і біяграфічны матэрыял, відэа і музычнае суправаджэнне. Вучні 4 «В»  класа разам з настаўніцай  Ганнай Пякарчык наведалі этнагра-фічны куток. У якасці заключнага мера-прыемства тыдня была паказана інсцэніроўка п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта». У ролі самадзейнікаў выступілі навучэнцы 10-га класа пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Марыны Краўчук.

НА ЗДЫМКУ: (злева направа) Аляксей ТАБОЛІЧ, Мікіта БУХОНАЎ, Ніна ЮРЧА, Дар’я МІГАЛЕНЯ, Ілья БАЛБУЦКІ і Андрэй КАРПЕЦ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть