Микашевичи

25 жніўня ў Мікашэвічах адкрыўся новы магазін “Санта”

Цудоўны падарунак жыхарам Мікашэвіч зрабіў калектыў ТАА «Санта Рытэйл». 25 жніўня, а менавіта ў гэты дзень 12 год таму рабочы пасёлак гранітаздабытчыкаў атрымаў статус горада, тут адкрыўся магазін прадпрыемства.

З’яўленне такой гандлёвай кропкі  – сама па сабе знакавая падзея ў жыцці гараджан. Аднак «Санта Рытэйл» паклапацілася пра тое, каб надаць адкрыццю магазіна яшчэ больш святочнасці і ўрачыстасці. Да прызначанага часу сотні дарослых і дзяцей сабраліся каля ўваходу. Пад вясёлую музыку іх радасна віталі вядучыя, якія падрыхтавалі мноства цікавых віктарын і прызоў. Усе ахвотнікі змаглі сфатаграфавацца на памяць з велізарнымі мя-дзведзямі, абмяняцца  дасціпнымі жартамі з клоўнамі, у тым ліку на хадулях са сцягам гандлёвага прадпрыемства. Некаторым пашчасціла пачаставацца марожаным  і атрымаць у падарунак дысконт-ную карту.

І вось – важны і хвалюючы момант. Залацістымі нажніцамі чырвоную стужку, сімвалізуючую адкрыццё магазіна,  перарэзалі  старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко, дырэктар прадпрыемства «Санта Рытэйл» Аляксандр Чуйко, кіраўнік пінскага вытворчага кааператыва «Метал» Мікалай Чарнавокі і старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Галіна Сыцэвіч.

Жадаючых зрабіць пакупкі ў першы дзень работы было шмат. У новага магазіна, які размешчаны непадалёк ад скрыжавання вуліц Першамайская і Будаўнікоў, маса пераваг. Пачынаюцца яны са зручнага пешаходнага пераходу, вялікай аўтамабільнай стаянкі і веласіпеднай паркоўкі – першыя станоўчыя ўражанні кліенты атрымліваюць яшчэ звонку. На гандлёвай плошчы звыш 650 квадратных метраў размясціліся больш як 9 тысяч найменняў прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў. Прыгожыя, сучасныя стэлажы, яркія шыльды з назвамі аддзелаў і шырокія праходы дапамагаюць пакупнікам зарыентавацца ў велізарным асартыменце магазіна, разгледзець яго ў дэталях і зрабіць свой выбар. Для паслуг аматараў рабіць грунтоўныя «запасы» – аб’ёмныя манеўровыя цялежкі, а для прыхільнікаў хуткіх пакупак – трывалыя лёгкія карзіны. Паклапаціліся тут і пра юных пакупнікоў. Для іх прадугледзелі міні-цялежкі са спецыяльнымі сцяжкамі «Санта».

У новым магазіне, у літаральным сэнсе гэтага слова, можна купіць усё. Багаты выбар паўфабрыкатаў са свініны, птушкі і рыбы, экзатычныя ролы і іншыя вырабы ўласнай вытворчасці вельмі палегчаць жыццё мясцовым гаспадыням, забяспечыўшы іх родным смачнае і разнастайнае харчаванне. А што можа быць лепш для стварэння добрага настрою на ўвесь дзень, чым кубачак ранішняй кавы  з духмяным круасанам, слойкай  ці іншай здобай? Знакамітую выпечку ад «Санты» вырабляе невялікі кандытарскі цэх, які размешчаны прама ў магазіне. А яшчэ, як і чакалася, тут выдатны выбар рыбы і морапрадуктаў, мноства другіх тавараў вядомых вытворцаў. Акрамя таго, гарачая курачка-грыль з апетытнай румянай скарыначкай, шашлыкі на любы густ і іншыя свежыя паўфабрыкаты дапамогуць хутка арганізаваць разнастайны пачастунак для нечаканых гасцей.

Традыцыйныя прапановы ад сеткі магазінаў «Санта»:

– дысконтная праграма: уладальнікі дысконтнай карты атрымліваюць 5-працэнтную скідку на шырокі пералік тавараў;

– тавары са зніжаным коштам можна хутка знайсці на паліцах гандлёвай залы, дзякуючы жоўта-чырвоным этыкеткам са словамі «Купі выгадна»;

– штодня пасля 20.00 праводзіцца акцыя «ВечарОК!», у рамках якой прадастаўляецца 5-працэнтная скідка на паўфабрыкаты ўласнай вытворчасці і на курачку-грыль, і 15-працэнтная – на выпечку і ролы.

Старшыня гарвыканкама Галіна Сыцэвіч:

– Ад імя прадстаўнікоў мясцовых вертыкалі і Савета дэпутатаў, а таксама жыхароў Мікашэвіч шчыра дзякую за новы прыгожы магазін.  Пераканана, што гараджане па вартасці ацэняць перавагі сучаснага гандлёвага аб’екта.

Дырэктар ТАА «Санта Рытэйл» Аляксандр Чуйко:

– Лунінецкім магазінам, які адкрылі ў маі, задаволены – вынікі яго працы перасягнулі ўсе чаканні.  Яшчэ больш планаў у нас на гандлёвы аб’ект сеткі ў Мікашэвічах: памер яго гандлёвай плошчы аднолькавы з райцэнтрам. Калі ўзнікне запатрабаванне ў пакупнікоў, то з часам прыбудуем і арэндную зону: гэта не ўяўляе нічога складанага для нас. Акрамя таго, спецыялісты прадпрыемства заўсёды адкрыты для зваротнай сувязі і гатовы выслухаць усе прапановы насельніцтва па павышэнні ўзроўню абслугоўвання пакупнікоў.

З уводам новага магазіна створана 60 працоўных месцаў. Персанал прайшоў навучанне і практыку на гандлёвых аб’ектах прадпрыемства і арыентаваны на высокі ўзровень абслугоўвання і ўважлівасць да кожнага наведвальніка. Галоўны прынцып работы  нашай гандлёвай сеткі – якасная прадукцыя і сумленныя цэны. Кожныя два тыдні да паслуг – новыя тавары па акцыі. Штотыдзень, у кожным горадзе, дзе працуе магазін «Санта», праводзім маніторынг і робім зрэзы па коштах на вызначаныя групы прадуктаў харчавання. Гэта дазваляе нам фарміраваць гібкую цэнавую палітыку, прывабную для пакупнікоў.

Гараджанка Вольга СЫЦЬКО:

– Уважлівы персанал, вялікі  асартымент прадуктаў харчавання і прамысловых тавараў першай неабходнасці,  зручныя цэннікі, дзякуючы якім можна адразу знайсці акцыйны тавар, – вось далёка не поўны пералік пераваг «Санты» для мяне, як пакупніка. Пасля першага наведвання магазіна змагла набыць усё  неабходнае для сям’і на некалькі дзён. А яшчэ ў мяне цяпер ёсць дысконтная карта «Санты». Дзякуй за выдатнае абслугоўванне!

Гараджанкі Надзея АМЯЛЬКОВІЧ і Марыя МЯЦЕЛІЦА:

– Планавалі набыць толькі самыя неабходныя прадукты. Але, убачыўшы на прылаўках такую разнастайнасць тавараў, вырашылі закупіцца грунтоўна. Спадабаліся вялікая і светлая зала з камфортнай тэмпературай паветра,  зручныя прылаўкі з прыгожай выкладкай тавару, шырокія праходы паміж стэлажамі, якія дазваляюць пазбегнуць таўкатні нават пры вялікай колькасці пакупнікоў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть