Микашевичи

Смех і лекі

DSCI1416Днямі святочныя віншаванні з Новым годам і Калядамі прымалі пацыенты дзіцячага аддзялення філіяла №1 «Мікашэвіцкая бальніца».

На агеньчык да маленькіх хворых зазірнулі Дзед Мароз і Снягурка, у ролі якіх выступілі старшая медсястра паліклінікі Валянціна Латышэвіч і медрэгістратар Анастасія Мацкевіч. Казачныя госці не абмежаваліся цёплымі і шчырымі віншавальнымі словамі. Яны з цікавасцю пазнаёміліся з работамі тэматычнага конкурсу дзіцячага малюнка, выслухалі вершы і песні, падрыхтаваныя дзяўчынкамі і хлопчыкамі, а затым уручылі ім розныя падарункі. Таксама ў гэты дзень навагоднія персанажы віншавалі са святамі дарослых пацыентаў бальніцы, наведвальнікаў паліклінікі і персанал установы аховы здароўя.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть