Микашевичи

СУІСНАВАЦЬ У ЛАДЗЕ І ЗГОДЗЕ

Арыентавацца ў разнастайнасці рэлігійных плыняў па сілах не кожнаму даросламу. Тым большую цікавасць выклікае навукова-даследчая работа вучаніцы гімназіі імя У. Нядзведскага Кацярыны РАБЕЦ, прысвечаная адметным рысам сучаснай канфесійнай структуры Мікашэвіч. Годна ацэненая спецыялістамі на раённым і абласным узроўнях, праца і ў першым рэспубліканскім конкурсе навучэнцаў па грамадазнаўству адзначана дыпломам другой ступені. А ў верасні прыйшла чарговая навіна: дзякуючы грунтоўнаму і цікаваму даследаванню, дзяўчына – стыпендыят спецыяльнага Прэзідэнцкага фонду падтрымкі таленавітай моладзі.
– Чаму менавіта рэлігія прыцягнула тваю ўвагу?
– На тэрыторыі нашай мясцовасці, адносна невялікай па колькасці насельніцтва, існуюць некалькі канфесій. Іх дзейнасць у рамках горада ніколі сур’ёзна не вывучалася. Тым больш, характар зносін паміж сабой і ўплыў на жыхароў.
З дапамогай настаўніцы Алены Міхайлаўны Нямчэня паспрабавала знайсці адказ на гэтыя пытанні, зрабіць параўнальны аналіз складу мясцовых і абласных арганізацый, вызначыць асаблівасці, колькасць і сутнасць. Пэўнае месца адведзена і характэрным рысам рэлігійных плыняў у гісторыі населенага пункта папярэдняга перыяду.
– Ці можна акрэсліць канфесійную структуру сённяшніх Мікашэвіч?
– Большую колькасць вернікаў налічвае права-слаўная царква. На жаль, неразуменне пэўнай часткі гараджан месца і зместу царкоўнай абраднасці прыводзіць да эпізадычнага наведвання імі храма. У сярэдзіне жніўня 2000-га зарэгістравана парафія “Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны”. Евангельскія хрысціяне-баптысты, што з’явіліся ў горадзе ў 1991 годзе, прытрымліваюцца палажэння аб выратаванні выбраных – тых, каму гэта прызначана Богам, і тых, хто веруе ў выратавальную ахвяру Хрыста. Вучэнне хрысціян Веры Евангель-скай заснавана на Святым пісьме, а хрысціян поўнага Евангелля “Царква Слова Прабуджэння” – на Слове Божым, якое ўтрымліваецца ў Свяшчэнных Пісаннях Ветхага і Новага Запаветаў. На тэрыторыі горада паяўляюцца і “Сведкі Іеговы”, але іх арганізацыя не зарэгістравана.
– Да якіх высноў прывялі даследаванні?
– Уплыў на гарадское насельніцтва праваслаўнай, каталіцкай і некалькіх пратэстанцкіх канфесій разнастайны.Тым не менш, у цэлым яны прытрымліваюцца талерантнасці, мірнага суіснавання прадстаўнікоў розных веравызнанняў, займаюцца благачыннай дзейнасцю. Такое становішча спраў дазваляе спадзявацца, што, як і зараз, так і ў будучым, тут не будзе міжканфесійных разладаў.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть