Микашевичи

ТРЫМАЦЬ РУКУ НА ПУЛЬСЕ

У Сітніцы прайшоў агульны сход жыхароў вёскі. Пацікавіцца жыццём вяскоўцаў і іх паўсядзённымі справамі прыехалі прадстаўнікі розных мясцовых і раённых службаў.

ЗАКОН ЁСЦЬ ЗАКОН

Начальніку Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету Аляксандру Кляўчэні ўжо неаднаразова даводзілася разбірацца з вяскоўцамі з-за высечкі дрэў. Таму ён яшчэ раз нагадаў правілы афармлення дакументаў для правядзенне гэтых работ, а таксама для лоўлі рыбы і нарыхтоўцы бярозавага соку.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ігар Герман параіў не ігнараваць прадпісанні калег па супрацьпажарнай бяспецы. Гэта ўсцеражэ ад агню маёмасць і захавае жыцці людзей.

Пра элементарныя правілы ззберажэння асабістай маёмасці, мерах адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за выраб і продаж спіртаўтрымліваючай прадукцыі распавёў в.а. начальніка гарадскога аддзялення міліцыі Сяргей Дзенісеня.

ЭХ, ДАРОГІ!

Уважліва выслухаў нараканні на дрэнны стан сітніцкіх вуліц інжынер ДРБУ-101 Аляксандр Вярэніч. Спецыяліст прапанаваў адрасаваць усе просьбы непасрэдна ў арганізацыю з канкрэтным указаннем праблем і адрасоў, паколькі да гэтагу часу дарожнікам не перадалі схемы вясковых аўтамагістраляў.

ПРЫПЫНКІ ПА ЗАПАТРАБАВАННЮ

Начальнік аддзела грузаперавозак філіяла «Аўтамабільны парк №6» Мікалай Вішнявецкі запэўніў, што скарачэнне колькасці рэйсаў прыгараднага аўтобуса не прадбачыцца. Зварот вяскоўцаў, сярод якіх нямала людзей пажылога ўзросту, пра падаўжэнне маршруту руху і ўключэнне ў яго вуліцы Пралетарская патрабуе дадатковага вывучэння.

ЯКАСЦЬ – ПЫТАННЕ ПРЭСТЫЖУ

Зацікаўленасць адчувалася ў выступленні вядучага інжынера-тэхнолага малочнага завода Надзеі Сарока, якая расказала пра выпадкі здачы насельніцтвам нізкаякаснага малака. Спецыяліст падрабязна пазнаёміла з новымі ўмовамі закупак, паведаміла пра цэны і іх фарміраванне.

СПРАВЫ АГРАРНЫЯ І ЖЫВЁЛАГАДОЎЧЫЯ

Па словах жыхароў, стан грамадскай пашы пакідае жадаць лепшага. Не спрыяе павелічэнню дойнага статка, а толькі за апошні год пагалоўе кароў скарацілася амаль на 20, і адсутнасць ёмістасцяў для вады. Аднак, як канстатаваў дырэктар СП «Аграграніт» Мікалай Янковіч, вяскоўцы самі сабе аказалі мядзведжую паслугу. Летась, не даўшы добра ўкараніцца траве пасля апошняга перазалужэння, выпусцілі на выпас жывёлу.

З-за адсутнасці спецыяльных агрэгатаў сельскагаспадарчае прадпрыемства адмовілася ад нарэзкі гранак на зямельных участках пад пасадку бульбы. Ты не менш, кіраўнік супакоіў людзей: у раёне хапае прыватнікаў, якія зробяць гэта не менш хутка і якасна.

Прадстаўнік раённай ветэрынарнай службы запэўніў, што сітуацыя з лейкозам у Сітніцы палепшылася. Але расслабляцца няварта, трэба па-ранейшаму старанна займацца апрацоўкай гаспадарчых памяшканняў, дзе знаходзілася хворая жывёла, сур’ёзна адносіцца да пакрыцця кароў.

ЯК ЗАГАД ДА ДЗЕЯННЯЎ

Падзякаваўшы дырэктару філіяла «Мікашэвіцкае РГП» райспажыўтаварыства Аляксандру Кулаку за прафесіяналізм у падборы спецыялістаў, жыхары вёскі папрасілі разнастаіць асартымент тавараў у магазіне. Вяскоўцы жадалі б бачыць хаця б раз у тыдзень прадукцыю Лунінецкага хлебазавода.

Як растлумачыў в.а. загадчыка філіяла №1 «Мікашэвіцкая бальніца» Анатоль Баран, доўгія чэргі па папярэднім запісе на прыём да ўрачоў – з’ява часавая. Яны значна зменшацца, калі адзін неўрапатолаг выйдзе з бальнічнага, а тэрапеўты – з водпуска па догляду за дзецьмі.

КАБ БЫЎ ПАРАДАК НА ЗЯМЛІ

Намеснік старшыні гарвыканкама Людміла Бакуновіч нагадала пра патрабанні да чысціні і месячнік па добраўпарадкаванню. Дапамагчы з уборкай смецця на вясковых могілках паабяцала старшы майстар саначысткі КУШВП ЖКГ «Мікашэвіцкая ЖКГ» Валянціна Грабнёва: плануецца, шта там часова ўстановяць некалькі кантэйнераў. А вось пытанне, калі камунальнікі пачнуць вывозіць галлё дрэў, што па закону з’яўляюцца другасным палівам, пакуль засталося без адказа: прадпрыемства рашае праблему пакупкі спецыльнага абсталявання для іх перапрацоўкі.

Ад рэдакцыі. Усе пытанні, на якія жыхары не атрымалі адказ падчас агульнага сходу, узяты на кантроль гарвыканкамам і адпраўлены на рэагаванне ў адпаведныя службы і арганізацыі. Прынятыя па іх рашэнні і тлумачэнні па’явяцца на старонках «раёнкі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть