Микашевичи

У рэчышчы шчырага дыялога

mikashevichi

У вёсках Мікашэвіцкага гарсавета напрыканцы мінулага тыдня прайшлі сустрэчы мясцовых жыхароў з кіраўнікамі вядучых службаў. Галоўнай тэмай сур’ёзнай гутаркі паміж вяскоўцамі і прадстаўнікамі ўлады стала рэалізацыя Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным устройстве Рэспублікі Беларусь».

Як перадаць вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Пясчанікі, Моршчынавічы і Сітніца ў пад-парадкаванне Сінкевіцкага сельсавета, правесці рэарганізацыю з максімальным камфортам для людзей? Тым больш, што змены ў паўсядзённым жыццёвым укладзе, нават малаважныя, не заўсёды прымаюцца з лёгкасцю. Колькасць народа тут планамерна скарачаецца і складала ў лістападзе 787 чалавек, з якіх 303 – пенсіянеры. І калі ў Моршчынавічах зарэгістравана 20 чалавек, а ў Пяшчаніках – два, то Ваган наогул лічыцца ўжо толькі ў дакументах. Да 397 скарацілася і колькасць гаспадарак у сямі вёсках.

Заклапочанасць выказалі землякі складанасцямі, якія ўзнікнуць пры афармленні дакументаў. Аднак, пры больш дэталёвым абмеркаванні пытання, зразумелі, што не ўсё праблематычна. Паміж населенымі пунктамі арганізаваны аўтобусныя і чыгуначныя маршруты, дзейнічае зручны расклад руху транспарту. Зрэшты, пры неабходнасці ў яго ўнясуць адпаведныя карэктывы. Калі ж перайсці на мову лічбаў, то з пачатку года жыхарам вёсак выдалі 301 даведку па адміністрацыйных пытаннях, што на 39 менш, чым у 2015-ым. На ўліку знаходзіцца 156 ваеннаабавязаных і 15 прызыўнікоў.

На стадыі абмеркавання арганізацыя выязных прыёмаў спецыялістаў сельсавета ў Мікашэвічах і вёсках. Таксама вывучаецца пытанне аб прывядзенні ў парадак старой аўтамабільнай дарогі паміж Сінкевічамі і Сітніцай.

Трывогі людзей, якія плануюць атрымаць зямельныя ўчасткі пад будаўніцтва ў Мікашэвічах, развеяў начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Сяргей Чарненка. Згодна з заканадаўствам, грамадзяне, якія маюць неабходнасць у паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць стаць на чаргу ў любым населеным пункце.

У кожнай з вёсак было дастаткова пытанняў, якія датычылі работы ўстаноў аховы здароўя, магазінаў, пошты. Людзі атрымалі грунтоўныя адказы гасцей.  

Уключэнне сельскіх населеных пунктаў у  новае падпарадкаванне – справа не аднаго дня. Грамадзяне  маюць права выказаць свае меркаванні ў тэрмін да 6 студзеня 2017 года. Усе прапановы будуць улічвацца пры прыняцці рашэння аб перадачы вёсак.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть