«Уніформ»: практычна, надзейна і бяспечна
Микашевичи

«Уніформ»: практычна, надзейна і бяспечна

Распрацоўваючы рабочыя касцюмы для розных сфер дзейнасці, стваральнікі спрабуюць сумясціць камфорт, зручнасць, стыль і неабходныя ахоўныя ўласцівасці. І трэба адзначыць, што беларускія прадпрыемствы спраўляюцца з гэтай задачай на выдатна.

Да такіх, без перабольшвання, можна аднесці РВУП «Уніформ» – распрацоўшчык і адзіная ў рэспубліцы арганізацыя па выпуску спецыяльнага адзення для пажарных.

– У 2016-ым аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні  з папярэднім годам вырас да 104,4 працэнта, – расказвае дырэктар Вера Шаравар. –Выручка ад рэалізацыі склала 2 733 тысячы рублёў, а прыбытак – 230 тысяч рублёў. У агульным аб’ёме вытворчасці звыш 7 працэнтаў – інавацыйная прадукцыя. Сёлета плануем павялічыць гэты паказчык амаль у тры разы.

Наменклатурны пералік уключае больш як 60 найменняў. Гэта – рознае адзенне для прадстаўнікоў санітарна-гігіенічных службаў, аграрных прадпрыемстваў, лясной гаспадаркі, энергетыкі і іншых галін эканомікі. Карыстаюцца нязменным попытам універсальныя касцюмы для паляўнічых і рыбаловаў, пасцельныя камплекты і іншыя вырабы.

Калектыў пад кіраўніцтвам В.А. Шаравар ніколі не спыняўся на дасягнутым, знаходзіцца ў пастаянным пошуку і ажыццяўляе новыя ідэі. Пасля працяглага супрацоўніцтва з навукова-даследчым інстытутам МНС Рэспублікі Беларусь летась тут наладзілі серыйную вытворчасць камбінаванага касцюма інды-відуальнай абароны, які сертыфікавалі ў Расіі. Ён засцерагае людзей пры правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ ад уздзеяння высокіх і нізкіх тэмператур вады, шчолачы, кіслаты, іншых небяспечных і шкодных фактараў. Менавіта гэта прадукцыя падштурхнула да чарговай ідэі стварэння касцюма індывідуальнай абароны ад радыелагічнага пылу: над якой цяпер працуюць спецыялісты «Уніформа». Акрамя таго, удзельнічаюць у праекце па распрацоўцы беларускага шлема пажарных-выратавальнікаў.

Вытворчасць спецыяльнага адзення такой катэгорыі патрабуе сучаснага абсталявання. Яго рэгулярнаму абнаўленню на «Уніформе» надаюць самую пільную ўвагу. Швейная тэхніка мае камп’ютарнае ўпраўленне, што паскарае працу. Значна аблягчае працэс раскрою спецыяльны электронна-вылічальны комплекс, які істотна дапамагае пры распрацоўцы новых дэталяў крою адзення і падрыхтоўцы вытворчасці для яе выпуску.

НА ЗДЫМКУ: раскроем рукавіц займаюцца Наталля ПАЎЛУСЕВІЧ, Вольга ЦУБА і Наталля ТАБОЛІЧ.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть