Вечна жыві і квітней!
КультураМикашевичи

Вечна жыві і квітней!

день незавичимости 2 20153 ліпеня краіна адзначала галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці і 71-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На Лунінеччыне мерапрыемствы пачаліся з ускладання вянкоў і карзін да абеліскаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Даніну павагі выказалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці, ветэраны і моладзь.

Падчас мітынгу на стадыёне ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто паклаў жыцці на алтар Перамогі. Як адзначыў у сваім выступленні старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко, “для кожнага з нас гэта дата — гістарычная святыня і вялікае свята. Яна павышае пачуццё гонару і нацыянальнай годнасці беларусаў, стварае маральны падмурак, на якім мы будуем сваю незалежную дзяржаву. “Мы, беларусы, — мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі…”. Гэтыя радкі Дзяржаўнага гімна найлепш падкрэсліваюць сутнасць характару нашага народа, які заўсёды хацеў быць гаспадаром свайго лёсу. Быў ім і будзе заўсёды! Мы — згуртаваная, энергічная і працавітая нацыя. І наша моц — у адзінстве, якое дапамагае пераадольваць любыя цяжкасці”. Аб гэтым жа гаварылі ў прывітальных словах старшыня раённага савета ветэранаў Надзея Лазіцкая і в.а. першага сакратара райкама БРСМ Ігар Гаргун.

У музычна-спартыўным прадстаўленні і святочнай канцэртнай праграме, якім быў дадзены старт пасля ўрачыстага мітынгу, прынялі ўдзел лепшыя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі Лунінецкага раёна. Відовішча, трэба адзначыць, атрымалася цудоўнае!

У той дзень нікому не было сумна. Працавалі спартыўная і дзіцячая пляцоўкі, атракцыёны і караоке-шоу. Навучэнцы мастацкага аддзялення ДШМ разгарнулі выставу работ, а ў кінатэатры “Кастрычнік” дэманстравалі мастацкі фільм “У жніўні 44-га”. Прысмакі на любы густ можна было набыць у гандлёвых радах. Балельшчыкі падтрымалі землякоў падчас футбольнага матча дубліруючых саставаў “Белшыны” і “Граніта”, а таксама мотабольнага — “Лунінца” з “Юнацтвам”.

Вечарам лунінчане і госці горада сабраліся на мотадроме на танцавальна-забаўляльную праграму, якая завяршылася агульнарэспубліканскай акцыяй “Спяём гімн разам”.

день незавичимости 2015Мітынгам на плошчы каля Палаца культуры РУВП «Граніт» адкрылася ў Мікашэвічах святкаванне Дня Рэспублікі.

Ад імя мясцовага дэпутацкага корпуса і прадстаўнікоў выканаўчай улады са святам землякоў павіншавала старшыня гарвыканкама Галіна Сыцэвіч. Словы ўдзячнасці выказалі дырэктары: ААТ «Спецжалезабетон» — Васіль Басевіч, філіяла “Мікашэвіцкае РГП” — Аляксандр Кулак, намеснік генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» Маргарыта Сераокая, загадчыкі — філіяла №1 «Мікашэвіцкая бальніца» Андрэй Ганісеўскі і дзіцячага садка №1 Ніна Кіслюк, старшыня гарадской арганізацыі ветэранаў вайны і працы Леанід Жыбарт. Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак і вянкоў да помніка воіну-вызваліцелю на плошчы імя Каржа.

Народнае гулянне каля Палаца культуры працягнулася да ночы. Свае віншаванні з галоўным святам краіны ў выглядзе розных канцэртных нумароў адрасавалі жыхарам і гасцям горада артысты мастацкай самадзейнасці і кабарэ-шоу «Фантазія». Карысталіся папулярнасцю батуты, электрамабілі і іншыя дзіцячыя атракцыёны, а таксама ласункі і прысмакі ў палатках выязнога гандлю.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть