Микашевичи

“ВІТАМІНЫ” АД ГАСПАДАРОЎ ПАЛЁЎ

Другі раз восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш запрасіў жыхароў горада Мікашэвічы папоўніць запасы прадукцыі на зіму.
Машыны ўдзельнікаў пачалі з’язджацца да гандлёвага цэнтра «Акварыум», дзе традыцыйна разгортваецца святочны продаж, яшчэ на досвітку. Таму гараджане, якія прыйшлі першымі, паспелі набыць агародніну значна танней. Попытам карысталася бульба, кошт аднаго кілаграма якой вагалаўся ў межах 950-1 500 рублёў. Зрэшты, нават пры такой коштавай «вілцы” назапасіць «другі хлеб» атрымалася не ва ўсіх: то цэннік – куслівы, то проста – не хапіла. У агульнай складанасці аграрнікі Лунінеччыны прывезлі на кірмаш бульбы толькі 10 тон. Прараноўвалі гандляры цыбулю (1100-1590 руб.), ячмень (590 руб.), авёс (540 руб.), пшаніцу (500 і 730 руб.). За кілаграм капусты прасілі 900-1360 рублёў, буракоў – 990-1000, морквы – 800-1140. А вось фермерскія гаспадаркі «Ірыда-Агра», «Чырэц»і «Юльян” парадавалі не толькі прывабнай цаной тавараў, але і яго якасцю. Разнастайнасцю прадукцыі прыцягвалі пакупнікоў прылаўкі краснадарскай пчалярскай фірмы «Мёдамір», пружанскага плодагадавальніка, прыватнікаў са Случчыны і Жыткаўшчыны. Лунінеччына была прадстаўлена рыбгасам «Лахва», з сельскагаспадарчых вытворцаў – СВК «Гарадоцкі», «Дварэцкі», «Вулькаўскі світанак”, «Аграграніт”.
Да поўдня кірмаш згарнуў сваі нешматлікія гандлёвыя рады. Дзеянне перамясцілася на плошчу Палаца культуры РУВП «Граніт», дзе добры настрой на працягу дзвюх гадзін землякам дарылі калектывы мясцовай мастацкай самадзейнасці. Усе ахвотнікі змаглі адпачыць у кафэ пад адкрытым небам і паласавацца кулінарнымі вырабамі, што прапанаваў выязны гандаль філіялаў «Мікашэвіцкае РГП» і «Грамадскае харчаванне» райпа.

Наталля ЛЯЛЮК.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть