“Як жывеш ты, мая хатка?”
Микашевичи

“Як жывеш ты, мая хатка?”


адзін з момантаў вячорак: Арына ІВАШКА,Сняжана ПАШКЕВІЧ, Анастасія ГАРБАРЧУК, Анастасія КУРАК;

На фальклорнае свята запрасілі жыхароў Мікашэвіч. Яго ладзілі работнікі мясцовай бібіятэкі і вучні сярэдняй школы №2 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларуская мовы і літаратуры Марыны Краўчук.

На пэўны час чытальная зала ўстановы культуры ператварылася ва ўтульны куточак вясковай хаты, упрыгожанай вышыванкамі і даматканымі ручнікамі. Гучала шмат цудоўных народных прымавак, прыказак, вершаў, баек і, зразумела, мелодый. І калі ў пачатку мерапрыемства госці крыху саромеліся адзін адного, то назіраючы, як шчыра і натхнённа хлапчукі і дзяўчаты выконваюць музычныя творы, у рэшце далучыліся да дзяцей.
Сталыя людзі прыгадалі танцы свайго юнацтва, а больш маладыя – атрымалі цудоўную магчымасць вывучыць падэспань, польку і іншыя. Многа было жадаючых паўдзельнічаць ў народных гульнях, якія правяла настаўніца Марына Краўчук. Стомленыя, але задаволеныя дарослыя і дзеці завяршылі сустрэчу за кубачкамі чая з блінамі і іншымі прысмакамі.



Таццяна ФІЛАНОВІЧ , Цімафей МАРКАВЕЦ, Яніна ДЗЕНІСЕНЯ, Дзмітрый КАНДРАТОВІЧ;
Данііл ГОРБАТ і Раман БАРОДКА;
Паліна ЛЯШУК;
Марына КРАЎЧУК;



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть