Микашевичи

ЯШЧЭ АДЗІН ГАРЫЗОНТ, ЯШЧЭ АДНА ПРЫСТУПКА

Чарговую старонку гісторыі перагарнуў на сваім календары РУВП «Граніт», калектыў якога адсвяткаваў напярэдадні выхадных Дзень прадпрыемства.  
Адкрылася імпрэза традыцыйным ушаноўваннем ветэранаў працы. Адпаведныя пасведчанні і значкі, кветкі і спецыяльныя стужкі працаўнікам, удастоеным гэтага ганаровага звання, уручылі генеральны дырэктар «Граніта» Эдуард Гаўрылковіч і актывісты прафсаюзнага руху. Шчырымі пажаданнямі шчасця і дабрабыту віталі прадстаўнікі раённай улады. Дарэчы, сёлета ветэранамі трох ступеняў на гранітаздабываючай вытворчасці сталі 178 чалавек.
Другая частка святочнага дзеяння разгарнулася ў глядзельнай зале, упрыгожанай яркімі дэкарацыямі і гірляндамі паветраных шарыкаў. Туды галоўныя героі дня ўвайшлі пад гукі туша і апладысменты калег, жыхароў і гасцей горада. Майстры сваёй справы, аўтарытэтную думку якіх цэніць кіраўніцтва і таварышы па цэху, у гэта імгненне бянтэжыліся, шукалі вачамі сваіх родных і сяброў. Гэта яшчэ больш узмацніла адчуванне згуртаванасці, сямейнасці і духоўнага адзінства. 
Мабыць, менавіта гэтыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі, якіх даўно і трывала аб’ядналі агульныя задачы, дапамаглі калектыву з гонарам пераадолець чарговыя складанасці і выйсці на стабільную працу з добрымі фінансава-эканамічнымі вынікамі. Як справядліва заўважыў са сцэны кіраўнік прадпрыемства Эдуард Гаўрылковіч, лепшае пацвярджэнне гэтаму – не паказчыкі ў справаздачах, а лічбы ў разліковых лістах з заработнай платай. Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч падзякаваў за ўклад у развіццё сацыяльна-экана-мічнай інфраструктуры Лунінеччыны, а старшыня гарвыканкама Анатоль Давыдовіч – за актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні Мікашэвіч. Да віншавальных слоў далучыліся старшыня Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Сяргей Сірач і старшыня прафкама РУВП «Граніт» Таццяна Гарбенка. 
Пасля ўручэння Ганаровых грамат і Падзячных лістоў эстафету падхапілі артысты мастацкай сама-дзейнасці. Народны хор і ансамбль «Залатое птушаня», дзіцячыя калектывы народных, бальных і сучасных танцаў…  Апошнім штрыхам у гэтым яркім канцэртным калейдаскопе стала выступленне вядомай беларускай спявачкі Іскуі Абалян. Гледачы разам з выканаўцамі спявалі, падтрымліваючы іх апладысментамі і ўсмешкамі. Свята атрымалася, і «Граніт» пачаў ствараць чарговую старонку сваёй гісторыі.   
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть