З чаго пачынаецца радзіма?
Микашевичи

З чаго пачынаецца радзіма?

Адказваючы на гэта пытанне, большасць з нас, мабыць, назавуць бацькоўскі дом, бабуліну калыханку, першую кнігу на роднай мове, прачытаную самастойна…  А яшчэ – пашпарт, які сведчыць пра прыналежнасць да грамадзян Рэспублікі Беларусь. У сераду гэты самы важны дакумент у жыцці атрымалі 19 мікашэвіцкіх падлеткаў.

Урачыстасць, прымеркаваная да гэтай значнай падзеі, прайшла ў актавай зале СШ №2 і сабрала многа гасцей. Першы сакратар райкама БРСМ Ігар Гаргун, старшыня Мікашэвіцкага гарвыканкама Галіна Сыцэвіч і намеснік генеральнага дырэктара РУВП «Граніт» Маргарыта Сераокая ў сваіх выступленнях адзначылі ўсю важнасць атрымання пашпарта. А затым яны пад апладысменты гледачоў уручылі  дакументы і падарункі  героям свята. Кароткім, але вельмі цёплым і шчырым было выступленне навучэнца СШ №1 Аляксея Кулакевіча, які ад імя сваіх аднагодкаў запэўніў, што падрастаючае пакаленне  будзе годнай зменай бацькам і дзедам.

А пасля ў простай і даступнай форме пазнаёмілі прысутных з правамі і абавязкамі грамадзян нашай краіны. Асабліва было цікава вучням малодшых і сярэдніх класаў, якія даведаліся шмат новага. Канцэртныя нумары, падрыхтаваныя кадэтамі класаў прававой накіраванасці, толькі ўзмацнілі святочную атмасферу сустрэчы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть