17 верасня — дзень народнага адзінства!
Паважаныя землякі! Прыміце ВІНШАВАННІ з Днём народнага адзінства!
На працягу ўсёй гісторыі нашага народа адзінства і патрыятызм былі і застаюцца для беларусаў самай надзейнай апорай і ў гады цяжкіх выпрабаванняў, і пры вырашэнні маштабных задач развіцця. Дата 17 верасня сімвалізуе яднанне народа, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, дачыненне кожнага з нас да лёсу Беларусі, жаданне далейшага яе росквіту.
Сёння мы адказваем на складаныя выклікі часу, чэрпаючы сілу ў вытоках, справах і запаветах нашых продкаў. Па праве славім іх ратныя подзвігі, працоўныя здзяйсненні, шчырае імкненне верай і праўдай служыць Рэспубліцы Беларусь. У нашай краіны багатае гістарычнае мінулае, а будучыня яе залежыць ад кожнага з нас.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба над галавой і поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў.