2022 – Год исторической памятиНовости районаОбщество
«Бацькаўшчына» Будынак камбіната бытавога абслугоўвання ў Лунінцы. 1970-ыя гады
На заклік рэдакцыі, што быў змешчаны ў №13 «ЛН» за 18.02.2022 г., адгукнулася лунінчанка Алена Бесан. Яна паведаміла, што ў 1970-ыя гг. у адным з дамоў па вуліцы Гагарына кватараваў фатограф, які працаваў у камбінаце бытавога абслугоўвання. Калі ён пакідаў Лунінец, на памяць падарыў фотаальбом – 23 здымкі з адлюстраваннем тагачасных новых будынкаў горада. За прайшоўшыя паўстагоддзя гэтыя фота сталі гістарычнымі!
З удзячнасцю Алене Васільеўне зноў звяртаемся да чытачоў «ЛН»: магчыма, хтосьці падкажа імя невядомага фоталетапісца? Адначасова заклікаем землякоў дзяліцца скарбамі з сямейных альбомаў. Тэлефануйце 3-13-90, пішыце на lncnews@brest.by. Разам пішам гісторыю Бацькаўшчыны!
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.