Экскурсія для будучых вайскоўцаў у Лунінецкім міжрайваенкамаце
2022 – Год исторической памятиНовости районаОбществоМолодежьПрисяга

Экскурсія для будучых вайскоўцаў у Лунінецкім міжрайваенкамаце

На мінулым тыдні навучэнцы СШ №1 райцэнтра разам з настаўнікам Мікалаем Вячоркам пабывалі на мерапрыемстве ваенна-патрыятычнай накіраванасці ў міжрайваенкамаце.

Падчас экскурсіі ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў палкоўнік Уладзімір Кахавец пазнаёміў юнакоў з гісторыяй стварэння ведамства, расказаў ад яго структуры, арганізацыі прызыву ў армію і адказнасці да ўхіленне, ільготах і аплаты працы ваеннаслужачых, а таксама ролі службы пры працаўладкаванні ў дзяржаўныя і іншыя ўстановы. Госці задавалі пытанні, у прыватнасці, цікавіліся магчымасцю атрымання адукацыі ў ваенных ВНУ Беларусі і Расійскай Федэрацыі, а таксама службы на кантрактнай аснове.

– Падобныя экскурсіі ладзяцца ў нас не ўпершыню, – зазначыў Уладзімір Паўлавіч. – Вельмі важна рыхтаваць будучых вайскоўцаў яшчэ ў школе. Каб да пачатку іх армейскага шляху, яны ведалі і воінскае прывітанне, і адрозненні ў званнях, і загартоўвалі сябе фізічна і маральна. Кожны мужчына павінен быць гатовым у любы момант стаць на абарону сваёй Радзімы. Перакананы, што знаёмства з органам ваеннага кіравання пойдзе толькі на карысць школьнікам.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть