«Фарбы Вялікай Перамогі» у Лунінцы
2022 – Год исторической памятиНовости районаОбщество

«Фарбы Вялікай Перамогі» у Лунінцы

На Лунінеччыне падвялі вынікі раённага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Нам мир завещано беречь», прысвечанага 77-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў ЦДТ райцэнтра.

Варта аддаць належнае культарганізатару Святлане Філонік, педагогам Галіне Гімбатавай і Кацярыне Самчук, іх выхаванцам, якія пастараліся ператварыць мерапрыемства ў сапраўднае свята. На працягу гадзіны ў актавай зале панавалі радасць і добразычлівасць, адчувалася імкненне прывіць хлопчыкам і дзяўчынкам пачуццё патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае, любові да Радзімы, падарыць надзею на шчаслівую будучыню. Спачатку юныя землякі расказалі, што яны разумеюць пад словам “мір” і для чаго, на іх думку, ён патрэбен. Прызнацца, чулі розныя адказы, але іх аб’яднала адзінае жаданне – жыць пад мірным небам. А вось адлюстраваць гэта на паперы пастараліся ўдзельнікі конкурсу малюнкаў. З вынікамі творчага спаборніцтва прысутных пазнаёміла старшыня раённага савета ветэранаў На-дзея Лазіцкая:

– Усяго мы атрымалі 76 работ. Іх разглядалі ў трох узроставых катэгорыях па тэмах: “Яны змагаліся за Радзіму”, “Дарагія мае ветэраны”, “Свята Перамогі вачамі дзяцей” і “Мая сям’я і Вялікая Перамога”. Дзякуем усім удзельнікам за іх талент, творчасць і фантазію. Такія мерапрыемствы, як наша, паспрыяюць замацаванню гістарычнай праўды ў лёсе любімай Беларусі. Не сакрэт, што сёння яе спрабуюць перапісаць на новы лад. Таму святы абавязак кожнага грамадзяніна – маленькага і дарослага – захоўваць і шанаваць мінулае.

Пад апладысменты на сцэну ўзнімаліся пераможцы конкурсу. Сярод 7-9-гадовых мастакоў першае месца заняла Ганна Насковіч (СШ №4 г. Лунінца), другое – Дар’я Канановіч (Дрэб-ская яслі-сад-ПШ), трэцяе – Данііл Заступневіч (СШ №1 г. Мікашэвічы). Сярод
удзельнікаў, якім споўнілася 10-12 год, у тройку прызёраў увайшлі Ганна Сыціна і Аляксандра Бахонка (абе-дзве – Лунінская яслі-сад-СШ), а таксама Аліна Курак (Міжлеская СШ). У катэгорыі 13-15 год віншаванні прымалі Віталіна Салуйчык і Ганна Наварыч (абедзве – Лунінская яслі-сад-СШ), Анастасія Сумарэвіч (СШ №3 г. Лунінца). Яны ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі пачастункамі. Па-дзяк удастоены Уладзімір Бандацкі (СШ №1 райцэнтра), Мікіта Царыкевіч (СШ №2 г. Мікашэвічы), Яраслаў Яраховіч (ЦДТ г. Лунінца), Марыя Антановіч (Багданаўская СШ), Кірыл Сыч (Любачынская СШ), Аліна Лукашэвіч (Язвінская СШ), Ганна Мельянец (Лунінская яслі-сад-СШ), Ягор Емельяновіч (СШ №3 райцэнтра), Вікторыя Бруцкая-Стэмпкоўская (СШ №2 г. Лунінца). Работы пераможцаў накіраваны на аналагічны конкурс абласнога ўзроўню.

Пасля ўрачыстай цырымоніі яе ўдзельнікаў чакалі займальныя віктарыны, музычныя падарункі ад узорнага ансамбля “Залатое птушаня”, яго салістаў Максіма Грыневіча і Валерыя Пташыца. Завяршылася мерапрыемства цёплымі пажаданнямі, якія хлопчыкі і дзяўчынкі пісалі на папяровых сімвалах міру. Выявы галубоў упрыгожылі тэматычны стэнд, які  сваім выглядам паказваў: нашы дзеці зычаць малой радзіме дабра, спакою і любові.

Наталля Паўлюкевіч


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть