2022 – Год исторической памятиНовости районаОбществоМолодежь

Калі нельга маўчаць

З болем успрымаюць беларусы весткі аб тым, як ва Украіне, краінах Прыбалтыкі і іншых руйнуецца памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны – апаганьваюцца і знішчаюцца помнікі воінам-вызваліцелям. Шчымяць пакутлівым болем сэрцы дзяцей, унукаў і праўнукаў тых, хто змагаўся на полі бою, хто дзеля будучыні нашчадкаў аддаў сваё жыццё.

Сваімі ўражаннямі аб дзеяннях, што адбываюцца ў апошні час, дзеліцца Вольга АРАБЕЙ, першы сакратар райкама БРСМ:

– Паведамленні пра факты знішчэння помнікаў і абеліскаў прымушаюць уздрыгваць ад усведамлення, што подзвіг савецкіх воінаў забыты. Вызваляючы ад фашыстаў, дзеля міру і шчасця людзей у многіх еўрапейскіх краінах нашы салдаты аддалі свае жыцці, а цяпер для іх сучаснікаў дзеянні таго перыяду не маюць значнасці. Гісторыя, на якой выраслі некалькі пакаленняў, зараз перапісваецца па-новаму, там няма месца галоўным каштоўнасцям. Самае страшнае, што ўлады тых краін ніяк не рэагуюць на такія злачынствы, а гэта сведчыць аб новым зараджэнні фашызму. Да чаго прывялі такія адносіны ў 1940-ых, мы ўсе ведаем. Верх цынізму – замена Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу на месцы канцлагера Бухенвальд у Германіі на бела-чырвона-белы. Гэта глумленне над памяццю мільёнаў ахвяр і іх блізкіх, прыніжаны годнасць і гонар беларусаў. Нам нельга маўчаць, трэба актыўней праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю і прыкласці ўсе намаганні, каб гістарычная справядлівасць была захавана.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть