Халакост. Памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны на Лунінеччыне
2022 – Год исторической памятиНовости районаОбщество

Халакост. Памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны на Лунінеччыне

Што такое Халакост? Адказ на гэта пытанне разам шукалі дзеці і дарослыя ў СШ №3 г. Лунінца. Тут была аформлена тэматычная выстава выданняў розных краін, прысвечаных дзвюм датам, якія адзначаюцца 27 студзеня. У гэты дзень у 1944 годзе была знята поўная блакада Ленінграда, а ў 1945 годзе Чырвоная Армія вызваліла канцлагер Асвенцым, і свет здрыгануўся, даведаўшыся аб зверствах фашыстаў над яўрэямі. Менавіта таму, па рашэнню ААН, 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста.

У нашым раёне трагедыі адбыліся ў горадзе і шэрагу мястэчак. Аб забойстве землякоў, якія шмат год жылі па-добрасуседску з беларусамі, паведаміла журналіст Таццяна Канапацкая. Красамоўней за любыя словы былі фатаграфіі ахвяр фашызму – старых, жанчын, дзяцей. У памяць пра іх да ўражлівых здымкаў,
устаноўленых на чырвонай тканіне (што сімвалізавала кроў «невинно убиенных»), былі ўскладзены кветкі. Шэсць гваздзікоў нагадалі аб шасці мільёнах загінуўшых яўрэяў…

Кароткае памінанне было арганізавана для вучняў 7 «B» і 8 «А» класаў. Разам са школьнікамі аб трагедыі смуткавалі дарослыя – настаўнікі і госці. Старшыня гарадской арганізацыйнай структуры ДАСААФ Пётр Рудовіч нагадаў аб месячніку ваенна-патрыятычнага выхавання і заклікаў падлеткаў да актыўнага ўдзелу ў
праграмах абароннага таварыства. 

Спадзяемся, што ўдзельнікі сустрэчы праз кнігі і здымкі ўявілі бездань нялюдскасці фашызму, – каб памятаць аб ахвярах вайны і прадухіліць паўтарэнне падобных трагедый.

Таццяна Васільева. Фота Сяргея Карпуковіча.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть