Незагойныя раны вайны. Меркаванне ветэрана (Лунинецкі раён)
2022 – Год исторической памятиНовости районаОбщество

Незагойныя раны вайны. Меркаванне ветэрана (Лунинецкі раён)

З болем успрымаюць беларусы весткі аб тым, як ва Украіне, краінах Прыбалтыкі і іншых руйнуецца памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны – апаганьваюцца і знішчаюцца помнікі воінам-вызваліцелям. Шчымяць пакутлівым болем сэрцы дзяцей, унукаў і праўнукаў тых, хто змагаўся на полі бою, хто дзеля будучыні нашчадкаў аддаў сваё жыццё.

Сваімі ўражаннямі аб дзеяннях, што адбываюцца ў апошні час, дзеліцца земляк Павел ДАБРЫНЕЦ, Ганаровы грамадзянін Лунінецкага раёна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:

– З выпускаў навін даведваюся аб тым, што робіцца ў свеце. Усё больш гучыць паведамленняў аб разбурэнні помнікаў. Людзі, адумайцеся! Мы ж тады былі адной краінай, адзіным цэлым, мы разам змагаліся на франтах і ў партызанскіх атрадах. Беларусы, рускія і ўкраінцы елі з аднаго кацялка, дзяліліся апошнім акрайцам хлеба, у акопах накрываліся адным шынялём. Гэта помнікі пра наш агульны боль, нашы дасягненні і страты, там праліта кроў нашых продкаў, якія, не шкадуючы свайго жыцця, смела ішлі ў бой з верай у тое, што здабываюць мір для дзяцей і ўнукаў. Як можна гэта зруйнаваць, забыць? Проста жах! Я ваяваў у партызанскім атрадзе, сярод народных мсціўцаў былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей. У іх ніколі не ўзнікала і думкі, што вызваляюць чужую зямлю, усе былі ахоплены памкненнем знішчыць фашызм, вярнуць спакой у дамы мірных жыхароў, даць магчымасць дзецям расці і вучыцца. Наша пакаленне дасягнула гэтай мэты. Занадта вялікай цаной, крывавай. Цяпер кожны дэмантаваны помнік выглядае, як здрада нашчадкаў, глумленне над сваёй жа гісторыяй. Як добра, што ў Беларусі надаецца вялікая ўвага захаванню гістарычнай памяці. Шануючы мінулае, прасцей ствараць новае.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть