Новыя экспанаты ў раённым краязнаўчым музеі (Лунінецкі раён)
2022 – Год исторической памятиНовости районаОбщество

Новыя экспанаты ў раённым краязнаўчым музеі (Лунінецкі раён)

У раённым краязнаўчым музеі ў часовай выставе ваеннага перыяду паявіліся новыя экспанаты: копіі  фотаздымкаў, зробленых пры раскопках на месцы масавага пахавання загінуўшых ва ўрочышчы Мачула.

Ініцыятарам перадачы каляровых ілю- страцый стаў пракурор раёна Юрый Пракапчук:

– Як вядома, Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь узбудзіла крымі-нальную справу па факце генацыду насельніцтва нашай краіны, – зазначыў Юрый Іванавіч. – У аснову прынятага рашэння пакладзены звесткі аб гібелі мільёнаў суайчыннікаў і іншых людзей па прычыне зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых. Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што на адну з “белых плямаў” у летапісе Лунінеччыны стала менш. Факт расстрэлу больш як 1300 чалавек каля ўрочышча Мачула, пра які паведамілі краязнаўцы, знайшоў сваё пацвярджэнне. Пакуль пракуратура займаецца расследаваннем справы, вырашылі, што аб яго першых выніках павінна ведаць як мага больш людзей, і ў першую чаргу – маладое пакаленне. Вось чаму некалькі фотакопій з месца раскопак перадалі ў музейны фонд.

– Выказваем удзячнасць калектыву праваахоўнага ведамства, – зазначыла навуковы супрацоўнік Іна Ненадавец (на здымку). – Новыя экспанаты ўвайшлі ў выставу “Беларускія яўрэі, трагедыя і гераізм”, якая адкрылася на мінулым тыдні. Памятаць гісторыю малой радзімы – святы абавязак сапраўдных па-трыётаў. Дарэчы, фотакопіі з месца раскопак каля ўрочышча Мачула ўвойдуць у вялікую экспазіцыю, якую рыхтуем да 27 студзеня – Міжнароднага дня памяці ахвяр халакоста.

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ. 


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть