Праект Канстытуцыі: выключэнне ваеннай агрэсіі і гістарычная памяць
2022 – Год исторической памятиОбществоРеферендум

Праект Канстытуцыі: выключэнне ваеннай агрэсіі і гістарычная памяць

– Думаю, кожны разумее, што надышла неабходнасць унясенняў і дапаўненняў у дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, —  адзначае палкоўнік Уладзімір КАХАВЕЦ, ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў. — Сёння наша дзяржава знаходзіцца на новым этапе свайго гістарычнага развіцця: вырасла новае пакаленне грамадзян, якія глядзяць на свет крыху інакш, чым людзі так званай савецкай закалкі. Да таго ж, імкліва мяняецца міжнародная сітуацыя.

У апошні час мы бачым, як нагнятаецца абстаноўка на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай граніцах. Многія заходнія палітыкі сцвярджаюць пра быццам бы ваенную пагрозу з боку нашай краіны. Хаця пра якую пагрозу можа ісці гутарка? Рэспубліка на ўсіх этапах свайго гістарычнага развіцця старалася абараніць свой суверэнітэт і ніколі не праяўляла агрэсіі ў адносінах да іншых дзяржаў! Хто, як не беларусы, ведаюць, колькі гора і пакут можа прынесці вайна?!

У сувязі з падобнымі заявамі лічу мэтазгодным і свое-часовым дапаўненнем у артыкул 18 праекта Канстытуцыі палажэнне аб тым, што “Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах іншых дзяржаў”. Мы заўсёды будзем абараняць нашу Беларусь, але ніколі не станем першымі праяўляць варожасць.

Таксама асабліва важным лічу ўключэнне яшчэ аднаго новаўвядзення. Гаворыцца аб ім у артыкуле 15: “Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. На маю думку, гэта абавязкова павінна быць уведзена ў ранг дзяржаўнай палітыкі. На жаль, некаторыя псеўдагісторыкі прымаюць спробы перагледзець вынікі Вялікай Айчыннай і абязлічыць Савецкі Саюз у перамозе над фашызмам. Вядома, дапускаць падобнага нельга! Вось чаму ўзгаданае дапаўненне ў Канстытуцыю лічу правільным і неабходным.

Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть