Служба Аляксандра Хомкі з Дзятлавіч (Лунінецкі раён)
2022 – Год исторической памятиНовости районаОбществоМолодежь

Служба Аляксандра Хомкі з Дзятлавіч (Лунінецкі раён)

Аляксандр ХОМКА, які зусім нядаўна звольніўся ў запас з тэрміновай вайсковай службы, плануе звязаць далейшы лёс з арміяй.

Нарадзіўся Аляксандр  у Дзятлавічах, базавыя веды па адукацыйных прадметах атрымаў у мясцовай школе. Пазней у Гомельскім каледжы чыгуначнага транспарту асвоіў спецыяльнасць тэхніка-электрамеханіка, завочна паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.

Павестка ў армію не была нечаканай з’явай, Аляксандр меў жаданне служыць:

– Безумоўна, як і многім, хацелася трапіць у элітныя войскі. Неаднаразова бачыў па тэлевізары і ў інтэрнэце, як выконваюць пастаўленыя задачы байцы спецназа. Вельмі рады, што здароўе і фізічная падрыхтоўка дазволілі праходзіць службу ў вайсковай часці 3214, якая базіруецца ў Мінску ва Уруччы.

Па словах Аляксандра, асаблівых цяжкасцей не было. Хутка прызвычаіўся да рэжыму дня, да таго, што побач няма родных і блізкіх. А яны – мама Валянціна Мікалаеўна, тата Аляксандр Канстанцінавіч і сястра Іна – з нецярпеннем чакалі вестачак ад свайго салдата, потым – заслужанага водпуску і звальнення ў запас.

– Калі двума словамі, то армія – гэта жыццёвы ўрок. Выдатны! Кожнаму юнаку абавязкова неабходна яго засвоіць. Людзі побач розныя. І гэта адначасова дысцыплінуе і дазваляе развівацца. Здавалася, вечарам нешта не падзялілі з саслужыўцам, а раніцай – зноў сябры, “не разліць вадой”.

Пра армейскую ўзаемавыручку і загартоўку Аляксандр можа расказваць доўга:

– Ведаеце, служыў у адным батальёне з Андрэем Грудзько, вы пра яго некалькі нумароў таму расказвалі на старонках раёнкі. У яго – крапавы берэт. Я ж выпрабаванні на права нашэння гэтага знаку адрознівання не праходзіў. Магчыма, зраблю гэта пазней. Унутраныя войскі адкрываюць вялікія перспектывы для далейшага прафесійнага і асабістага росту. Цяпер заканчваю праходзіць спецыяльную камісію, хачу застацца ў сваёй часці па кантракце.

Аляксандр Коўка


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть