У Лунінецкім раёне пачаліся выплаты ветэранам у сувязі з 77-годдзем Вялікай Перамогі
2022 – Год исторической памятиМикашевичиНовости районаОбщество

У Лунінецкім раёне пачаліся выплаты ветэранам у сувязі з 77-годдзем Вялікай Перамогі

Клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад яе наступстваў, па-ранейшаму застаецца адным з прыярытэтных накірункаў работы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лунінецкага райвыканкама. Гутарым з яго начальнікам Ірынай Семянчэнка.

– Колькі ветэранаў вайны і асоб, прыроўненых да іх, а таксама малалетніх вязняў на Лунінеччыне сустрэнуць 77-ую гадавіну Вялікай Перамогі?

– На жаль, час няўмольны, і вельмі хочацца, каб шчырыя віншаванні з мірнай вясной сёлета прынялі 78 чалавек. Балюча ўсведамляць, што яшчэ летась нам пашчасціла раздзяліць радасць з больш як 100 землякамі. Вось чаму першаступенную ўвагу надаем менавіта гэтай катэгорыі грамадзян.

– Што для іх зроблена?

– Завяршылася абследаванне жыллёва-бытавых умоў. Для каардынацыі дзейнасці былі створаны раённая камісія і рабочыя групы ў сельскіх Саветах. У іх склад увайшлі старшыні і кіраўнікі спраў гарсельвыканкамаў разам з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніц-тва. Па стану на пачатак года, абследаваны домаўладанні 13 ветэранаў Вялікай Айчыннай і 61-ой асобы, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Падчас сустрэч пенсіянеры не выказвалі асаблівых праблем. Трэба разумець, што за многімі замацаваны працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, адкуль людзі пайшлі на заслужаны адпачынак. Яны таксама не пакідаюць сам-насам былых калег. Ёсць сем’і, дзе пра іх клапоцяцца дзеці ці сацыяльныя работнікі, або чалавек, які ажыццяўляе догляд. Па першай неабходнасці без чаргі і бясплатна выдзяляюцца сродкі рэабілітацыі – найбольш папулярнымі застаюцца крэслы-каляскі і хадуны.

– У сувязі з 77-годдзем Вялікай Перамогі Прэзідэнт даручыў выплаціць ветэранам аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Хто можа разлічваць на яе ў нашым рэгіёне?

– Сума ў 1800 рублёў будзе выплачвацца 7 жыхарам Лунінеччыны, якія з’яўляюцца інвалідамі і ўдзельні-камі Вялікай Айчыннай вайны, асобамі, прымаўшымі ўдзел у абароне Айчыны да 3 верасня 1945 года. Два грамадзяніны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле падчас вайны. Яны атрымаюць па 1000 рублёў. Столькі ж належыць выплаціць і чатыром землякам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, узводзілі абарончыя збудаванні, ваенныя аб’екты на прыфрантавых участках чыгуначных і аўтамабільных дарог. Дапамога астатнім катэгорыям складзе 750 рублёў. На іх могуць разлічваць 65 былых вязняў фашызму, сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінуўшых, прапаўшых без вестак, інвалідаў з дзяцінства па прычыне ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны.

Выплаты пройдуць з 25 красавіка па 6 мая.

Теги


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть