«Адрэналін» з Лунінца паказаў «клас» у Віцебску!
У Віцебску прайшоў Чэмпіянат Беларусі, арганізаваны Федэрацыяй сілавых відаў спорту. Каманду «Адрэналін» з Лунінца на ім прадстаўлялі трэнеры Анатоль Маркавічэнка
і Васіль Содзька, метадыст раённага аддзела па адукацыі Вольга Наварыч і суддзя Вераніка Жук.
Васіль Содзька выступаў у класічным жыме ў катэгорыі да 125 кілаграмаў. Адпрацаваўшы вельмі ўпэўнена і за-фіксаваўшы 212,5 кілаграма, ён не пакінуў ніводнага шанца сапернікам. Вынік – першае месца ў сваёй катэгорыі, трэцяе – у абсалютным заліку, і асабісты рэкорд. Таксама Васіль перамог у экстрэмальным жыме ў софт-экіпіроўцы, асіліўшы 270 кілаграмаў. У Анатоля Маркавічэнкі ў гэтай дысцыпліне – 220 кілаграмаў і другое месца.
Вераніка Жук упершыню трапіла на турнір і выступала ў класічным жыме сярод жанчын у абсалютнай катэгорыі. Яе вынік – 57,5 кілаграма, 3-яе месца і выкананне нарматыву кандыдата ў майстры спорту федэрацыі PSF. Упэўнена пацягнуўшы 140 кілаграмаў, Вольга Наварыч стала лепшай у станавай цязе і выканала нарматыў майстра спорту федэрацыі PSF.
Далучайцеся да нашага канала ў Telegram