Конкурс «Сямейная рэліквія» правялі ў Лунінецкім раёне
2023 - Год мира и созиданияКультураКонкурсМикашевичиНовости районаОбществоМолодежьНа шляху да храмаОбразованиеСЕМЕЙНАЯ РЕЛИКВИЯ

Конкурс «Сямейная рэліквія» правялі ў Лунінецкім раёне

Не колькасць, а якасць! Гэта можна назваць галоўным вынікам конкурсу сачыненняў «Сямейная рэліквія», што праводзіўся ў 8-ы раз у Лунінецкім раёне

Заснавальнікам творчага спаборніцтва з’яўляецца прыход храма іконы Божай Маці «Взыскание погибших», а праводзіцца яно пры падтрымцы раённага аддзела па адукацыі Лунінецкага райвыканкама. Настаяцель протаіерэй Сергій Крышталь адзначыў, што сёлетні конкурс стаў рэгіянальным. У ім прынялі ўдзел сябры лунінецкіх гімназістаў – вучні Ельскай раённай гімназіі Гомельскай вобласці. Колькасць удзельнікаў – такая ж, як летась, але сачыненні настолькі цікавыя і змястоўныя, што адпавядаюць прымаўцы пра перавагу якасці!

Абразы перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў шэрагу родаў: 8-класніцы СШ №4 Дар’і Юрцэвіч (настаўнік Валянціна Уладзіміраўна Кавалец. Удзячны педагогу, падрыхтаваўшаму пяць канкурсантаў!); навучэнкі політэхнічнага каледжа Веранікі Гузавец (Галіна Мікалаеўна Антановіч, якая курыравала сачыненні трох выхаванцаў); удзельнікаў конкурсу з Ельска – 5-класніцы Караліны Наско (Марына Анатольеўна Канавод) і 8-класніцы Вікторыі Гейхман (Святлана Уладзіміраўна Бычкоўская). А 5-класніца Лобчанскай БШ Насця Абраменя (настаўнік Алена Сіманаўна Мелюх) напісала аб праваслаўнай веры, якой яе родныя былі аддадзены ў самыя складаныя атэістычныя часы.

Сямейнымі рэліквіямі дзеці называюць успаміны і ўзнагароды сваіх прадзедаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У ліку тых, хто шануе ратны подзвіг продкаў, – вучні лунінецкай СШ №4: 6-класнікі Юрый Мацко і Дар’я Сілко, 10-класнік Мікіта Грыневіч; 11-класніца СШ №1 г. Мікашэвічы Аліна Далганава (Наталля Міхайлаўна Ясеня).

З ваеннымі падзеямі звязаны памятныя рэчы ў сем’ях 9-класніка СШ №1 г. Лунінца Валянціна Аляшкевіча (Ала Яўгенаўна Курак) і 7-класніцы Аляксандры Мароз з Ельска (Аксана Міхайлаўна Дудкоўская). Пра ўласнаручныя вырабы, дарагія сэрцу продкаў, расказалі 10-класніца СШ №1 г. Мікашэвічы Аляксандра Чырэц (Наталля Аляксандраўна Купрацэвіч) і навучэнка полі-тэхнічнага каледжа Ульяна Яромава.

Спадчыну продкаў у выглядзе розных рэчаў лічаць сямейнай каштоўнасцю: вясельны пояс – 6-класнік Любанскай СШ Арсеній Сыцэвіч (Алена Анатольеўна Сыцэвіч); ручнік – 8-класніца Багданаўскай СШ Вольга Ільючык (Людміла Рыгораўна Ільючык); кросны – 10-класніца Краснавольскай СШ Насця Свібовіч (Людміла Анатольеўна Швед). Найбольш захоплены юныя сучаснікі старымі куфрамі – аб іх напісалі 6-класнікі Арына Ванюк (СШ №4) і Герман Тарасавец (Ельск, Вольга Андрэеўна Краўцова); навучэнец політэхнічнага каледжа Павел Чэрняковіч.

Парадавала сачыненне 6-класніка СШ №2 г. Лунінца Яўгена Наварыча (Наталля Валер’еўна Харытановіч), які асэнсоўвае каштоўнасць атрыманых у спадчыну старажытных кніг.

Магчыма, аўтары твораў звязваюць сваю будучыню з камп’ютарамі ці іншымі моднымі віртуальнымі напрамкамі дзейнасці. Але сам факт іх удзелу ў конкурсе сведчыць аб паступовым усведамленні простай ісціны: “ХХІ стагоддзе будзе стагоддзем гуманітарных навук – інакш яго не будзе наогул”.  

Таццяна Васільева

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть