Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка: пачаўся прыём заявак
2023 - Год мира и созиданияКультураКонкурсМикашевичиНовости районаОбществоМолодежьОбразование

Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка: пачаўся прыём заявак

Абласная літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя Уладзіміра Андрэевіча  Калесніка за дасягненні ў галіне літаратуры адкрыла прыём заявак.

Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: “Проза” (у тым ліку “Драматургія”), “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура” і прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка.

За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 41 літаратара Брэстчыны, творы якіх абагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёна.

Матэрыялы на вылучэнне твораў на суісканне прэміі прадстаўляюцца не пазней за 1 верасня 2023 на адрас Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: пр-т Машэрава, 75/1, каб.605(тэл. МТС +375333181589)

У аргкамітэт неабходна падаць: кароткую біяграфічную даведку, 2 экземляры вылучаемай кнігі, якая была выдадзена  з 2020 па 2023 год, рэцэнзіі, водгукі ў прэсе на дадзены твор.

Уручэнне прэміі ажыццявіцца на спецыяльнай цырымоніі напрыканцы 2023 года.

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть