Семінар правялі для загадчыкаў клубных устаноў у Лунінецкім раёне
24 жніўня 2023 года метадыстамі ДзУК «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр» быў праведзены семінар для загадчыкаў клубнымі ўстановамі ДзУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Лунінецкага раёна» на тэму «Мой родны край — Лунінеччына», прымеркаванага да Году міра і стварэння.
Семінар пачаўся ў аграгарадку Вялікія Чучавічы з наведвання аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны – Пакроўскай царквы аг.Вялікія Чучавічы. Удзельнікаў семінара сустракаў настаяцель Пакроўскай царквы – айцец Уладзімір, які цікава і змястоўна расказаў пра гісторыю царквы, паказаў старажытныя дакументы і запісы. Далей удзельнікі семінару накіраваліся ў Вялікачучавіцкі сельскі Дом культуры, дзе ўсіх прысутных хлебам-соллю сустракалі гаспадыні ўстановы: загадчык СДК – Грыцкевіч Вера Ігараўна і культарганізатар – Гаргун Юлія Васільеўна.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася намеснік дырэктара ДзУК «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр» Касцючэнка Святлана Анатольеўна, якая пазнаёміла прысутных з праграмай семінару і прадставіла госцю – настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Вялікачучавіцкай СШ – Шчатко Наталлю Сцяпанаўну. Наталля Сцяпанаўна паказала прэзентацыю і расказала як у школе вядзецца даследчая работа па краязнаўству. Гэтую тэму, але ўжо ў клубных установах працягнулі: загадчыкі Вялікачучавіцкім СДК Грыцкевіч В.І. і Палескім СДК – Лабко Наталля Юр’еўна, культарганізатар Лахвенскага СДК – Дземідовіч Ніна Канстанцінаўна.
Затым удзельнікі семінара наведалі аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны – склеп-пахавальню Феліцыі Дваракоўскай з роду Скакоўскіх, які знаходзіцца на могілках аг.Бастынь.
З вялікім задавальненнем загадчыкі клубных устаноў наведалі Святапараскевіцкую царкву аг.Бастынь, дзе ўсіх прысутных вітаў настаяцель, протаіерэй Іаан Пятрэнка. Святар расказаў пра гісторыю будавання ўсіх трох цэркваў прыхода, а па заканчэнні быў адслужаны малебен аб міры, спакою ў нашай краіне.
Далей удзельнікі семінара наведалі яшчэ адзін аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны аг.Бастынь – брацкую магілу, дзе ўшанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання. Пра гэтыя аб’екты больш дакладней распавяла загадчык Бастынскім СДК Антановіч Іна Іванаўна. Пра стварэнне і абнаўленне музейных экспазіцый у клубных установах гаворку вяла метадыст ДзУК «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр» — Лецка Ірына Аляксандраўна. І ў заключэнні семінара з усімі прысутнымі была праведзена віктарына па гісторыі Лунінеччыны.
Таццяна Лівінец, дырэктар ДзУК «Лунінецкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр»