Агропром
Аб працы – словам і песняй
Шэраг цікавых і разнастайных мерапрыемстваў прайшлі ў СВК «Чучавічы» да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі.
Па словах спецыяліста па ідэалагічнай рабоце Алены Муравейка, у малюнках і падзелках, якія сабраны ў выставу “Жыццё роднай гаспадаркі”, дзяўчынкі і хлопчыкі адлюстравалі побыт сваіх бацькоў. Абноўлены стэнд “Нашы ветэраны”, знайшоў чытачоў чарговы выпуск насценнай газеты, прысвечаны героям працы. З удзелам артыстаў Чучавіцкага сельскага Дома культуры арганізавалі канцэртную праграму для работнікаў і пенсіянераў гаспадаркі.