Агропром

На зернетаку – парадак

зернетокУ спякотнае надвор’е, якое панавала на Лунінеччыне на працягу ліпеня і пачатку жніўня, прычынай пажару маглі стаць нават выпадкова кінутая непатушанай запалка ці акурак цыгарэты, не гаворачы пра касцёр, які гарыць.

Штогод у лясах і на тарфяніках раёна ад выпальвання сухой травы і неасцярожнага абыходжання з агнём адбываецца больш як сто пажараў. Агульная плошча пашкоджаных агнём або поўнасцю знішчаных тарфяных палёў і лясных масіваў складае каля 10 гектараў. У попел ператвараюцца жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Наносіцца непапраўны ўрон прыродзе: згараюць сотні кубаметраў драўніны, ягаднікі, знішчаюцца насельнікі лясоў і балот, а на выгараўшай глебе на працягу некалькіх год не расце нават трава. Тушэнне лясных і тарфяных пажараў – вельмі цяжкая праца, для выканання якой патрабуецца прыцягненне вялікай колькасці спецыяльнай тэхнікі.
Не дапусціць узгаранняў дапаможа веданне і захоў-ванне асноўных правілаў пажарнай бяспекі і выкананне спецыяльных распара-джэнняў мясцовых улад. І перш за ўсё, аб забароне выпальвання сухой расліннасці, траў на корані, сцярні, рэшткаў пажніўных культур і развядзенні кастроў. Аднак на месцах яны выконваюцца не ўсюды, што было выяўлена падчас чарговага рэйду прадстаўнікоў РАНС на тэрыторыі Бастынскага сельсавета. Арганізоўваўся ён з мэтай правядзення прафілактычнай работы ў небяспечны перыяд у жылым сектары і на вытворчых аб’ектах сельгасарганізацый.
Праязджаючы па вёсцы Бастынь, заўважылі дым, які ішоў ад аднаго з домаўладанняў. Пад’ехаўшы бліжэй, выявілі, што гаспадыня ся-дзібы запаліла рэшткі сухой расліннасці. Пры гэтым ніяк не паклапацілася аб захаванні правілаў бяспекі. Гэта каштавала жанчыне штрафу.
А вось падчас наведвання зернетаку ў гэтай жа вёсцы, удзельнікі рэйду засталіся задаволенымі. Пры самым пільным кантролі парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі не выявілі. Як расказала загадчыца зернетока Людміла Радзюк, сёлета СВК “Дзятлавіцкі” атрымаў вельмі добры ўра-джай збожжавых. Валавы збор зерня амаль утрая перавысіў вынікі мінулагодняга жніва. Да таго ж, збожжа паступала сухім і не патрабавала дапрацоўкі. Таму сушылкі ўвесь сезон не выкарыстоўвалі. Прыемна было адзначыць, што падчас жніва сваё хлебаробскае ўменне на нівах гаспадаркі 5 год запар дэманструе вадзіцель МНС Віктар Чарнавокі. Разам з камбайнерам Ула-дзімірам Філіновічам яны намалацілі 780 тон зерня і 220 тон – рапсу. Так што заслужаная тысяча тон намалоту на рахунку ёсць. З гэтай нагоды “выратавальніка-хлебароба” павіншавалі прадстаўнікі РАНС.
Гэтак жа старанна супрацоўнікі выратавальнай службы працавалі памоч-нікамі камбайнераў і ў СВК “Багданаўка”. Тут на дапамогу хлебаробам прыйшлі камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Мікалай Савіч і ва-дзіцель Сяргей Кавалевіч. Сёлета намалот іх экіпажаў у агульнай колькасці склаў 2 тысячы тон зерня.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть