Агропром

Паклон гаспадарам зямлі

11111У нядзелю, 17 лістапада, зала Дома культуры стракацела яркімі стужкамі пераможцаў спаборніцтва, якія з гонарам у гэты дзень насілі тыя, хто вызначыўся стараннай працай на палях і фермах.
Вітаючы сабраўшых-
ся ў зале, старшы-
ня райвыканкама Васіль Агіевіч адразу патрэбным чынам расставіў акцэнты: год быў вельмі складаным па ўмовах надвор’я, а таму дасягнуць запланаванага аграрыям Лунінеччыны не ўдалося. Аднак дзякуючы таму, што катаклізмам прыроды былі супрацьпастаўлены майстэрства і працавітасць людзей, якім дапамагала сучасная тэхніка, ёсць спадзяванні завяршыць год з мінімальнымі стратамі.
Удзячныя словы адрасаваў Васіль Міхайлавіч пера-працоўшчыкам, якія таксама адзначалі прафесійнае свята. Акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што ў нашым раёне, як і па краіне ў цэлым, у экспарце прыкметная доля прыходзіцца на прадукцыю сельскай гаспадаркі, кіраўнік раёна адзначыў вядучую ролю ААТ “Лунінецкі малочны завод”, чый уклад у экспартную састаўляючую Лунінеччыны склаў больш як 40 працэнтаў.
Работа перапрацоўшчыкаў напрамую залежыць ад стану жывёлагадоўчай га-ліны. Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што сёння яна знаходзіцца на больш высокай якаснай ступені. Новыя тэхналогіі, якія дазваляюць асвоіць пабудаваныя і рэканструяваныя малочна-таварныя фермы, дзе ўведзены ў строй 25 сучасных даільных залаў, абавязкова павінны стаць залогам упэўненага руху наперад.
Кіраўнік раёна выказаў удзячнасць фермерам, якія дэманструюць гаспадарскі падыход да работы на зям-лі, паказваючы прыклад высокай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Асаблівых слоў, па меркаванню Васіля Міхайлавіча, заслугоўваюць тыя, хто не цураецца клопатаў пра сацыяльную сферу, аказваючы падтрымку адукацыі, медыцыне, спорту.
На Лунінеччыне трывала заяўляюць пра сябе традыцыі пераемнасці пакаленняў. Любоў да зямлі і адданасць прафесіі ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці знаходзяць працяг у моладзі. Пацвярджэннем гэтаму стала ўшанаванне перадавікоў. Сярод тых, хто ўзнімаўся на сцэну за Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў (а разам з В.М. Агіевічам іх уручыў старшыня райсавета В.М. Адзішчаў), нямала было маладых людзей, якія месцам жыхарства і працы выбралі вёску.
Узнагароды рэспуб-
ліканскага і аблас-
нога ўзроўню атрымалі трактарысты-машыністы: СВК “Дварэцкі” – Юрый Калянковіч, “Хваецкае” – Іван Калешка, філіяла “Лобчанскае” – Аляксандр Кавалец; аператар машыннага даення СВК “Чучавічы” Святлана Шчарбачэня; жывёлаводы: СВК “Вулькаўскі світанак” – Таццяна Яраховіч, “Лунінскі” – Сяргей Сацкевіч; інжынер па транспарту ААТ “Лунінецкі малочны завод” Міхаіл Яскевіч. Па выніках абласнога спаборніцтва пераможцам за дасягненне высокіх паказ-чыкаў па вытворчасці масланасення рапсу прызнаны калектыў СВК “Велута”; насення шматгадовых траў – СВК “Дварэцкі”. Сярод ва-дзіцеляў транспартных сродкаў, якія дабіліся максімальнага аб’ёму перавозкі кармоў, адзін з лепшых у вобласці – трактарыст-машыніст СВК “Гарадоцкі” Васіль Панасевіч. Узнагароду абласнога ўзроўню атрымала таксама тэхнік-асемянатар свіней СВК “Дварэцкі” Надзея Гардзіевіч. Ганаровыя граматы і Па-дзякі ўручыў першы намеснік старшыні аблсельгасхарчу Аляксей Трацюк, які пажадаў, каб у далейшым менш было непрадказальных, як сёлетні, гадоў, а Луні-неччына ўпэўнена заяўляла пра сябе высокімі дасягненнямі і ў жывёлагадоўлі, і ў раслінаводстве.
Спадзяванні на гэта абгрунтаваныя. У нашым раёне ёсць гаспадаркі, якія сёлета здолелі нарыхтаваць двухгадовы запас кармоў для грамадскага статка. Амаль 36 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву ёсць у СВК “Новае Палессе”. Сельгаскааператыў заслужана быў названы пераможцам спаборніцтва ў нарыхтоўцы кармоў. Разам з ім святкавалі перамогу філіял “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” і СВК “Вулькаўскі світанак”.
Віншаванні, падмацава-ныя прэміямі і падарункамі, адрасавалі ў гэты дзень аграрыям намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Бойка, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Дубініч, начальнік сектара па справах моладзі Сяргей Молчан, дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец.
У ходзе ўрачыстасці
падвялі  вынікі во-
сеньскіх кірмашоў. Намінацый заснавалі шмат, таму практычна кожная гаспадарка, якая пастаралася актыўна заявіць пра сябе, была заўважана і ацэнена па вартасці. Цэлы арсенал узнагарод сабрала раённае спажывецкае таварыства, гандлёвыя палаткі якога сталі прыкладам не толькі прафесійнага, але і творчага падыходу да ўдзелу ў кірмашах.  Свята, багатае на ўшанаванні і ўзнагароды, уразіла шыкоўным канцэртам, які, здавалася, аб’яднаў на сцэне Дома культуры самыя яркія таленты Лунінеччыны. Танцавальныя ансамблі “Мірыданс” і “Абіссаль”, Максім Перапёлкін і Валерыя Валынчыц, Алег Жумашаў і Ніна Ераміевіч, Аліна Шпакоўская і Андрэй Канапацкі, дуэт (баян+акардэон) Уладзіслаў Паліўка і Алег Шэўчык, узорны дзіцячы ансамбль “Залатое птушаня” і фальклорнае аматарскае аб’яднанне “Світанак”, народныя ансамблі “Шляхцічы” і “Сустрэча”, ня-зменна цёпла сустракаемыя гледачамі “Прымакі” і “Ван-дроўнікі” – усе яны шчыра і аддана дарылі сваю творчасць гаспадарам зямлі, тым, хто нястомнай працай клапоціцца пра харчовую бяспеку краіны, наша гожае сёння і ўпэўненае заўтра.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть