Агропром

Запасы на зіму

ярмаркаУ Лунінцы адбыўся апошні ў гэтым годзе восеньскі кірмаш.

Уласную прадукцыю – зерне, бульбу, агародніну, рыбу, каўбасныя вырабы, кандытарскія прысмакі – прапаноўвалі прадпрыемствы раёна, фермерскія гаспадаркі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Тыя, хто наведаўся сюды, набывалі ўсё неабходнае з запасам.
Людзі шпаркай хадой, нярэдка сем’ямі, мэтанакіравана прыйшлі за пакупкамі. Значным попытам карыстаўся “другі хлеб” – кошт на яго вагаўся ад 2700 да 3000 рублёў, капуста і цыбуля. З задавальненнем набывалі лунінчане саджанцы пладовых дрэў. Запасаліся гаспадыні таксама зернем, мёдам, яблыкамі і журавінамі.
Святочны настрой
прадстаўнікі гандлёвых кропак стараліся стварыць па-свойму. З аднаго грузавіка “ўсміхаўся” ўкормлены парсючок, на другім красаваліся палявыя кветкі, на трэцім – гаспадарылі гусі і качкі. Як заўсёды, арыгінальныя кампазіцыі прадставілі работнікі райспажыўтаварыства.
Са сцэн на Прывакзальнай плошчы і перасовачнай, якую арганізавалі работнікі і навучэнцы сельгаскале-джа каля раённага музея, даносіліся словы прыгожых песень у выкананні сама-дзейнікаў раёна. Валанцёры Чырвонага Крыжа дапамагалі састарэлым людзям падносіць агародніну да машын ці да дома.
Дыпломы за арганізацыю кірмашоў кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый атрымалі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным дню работнікаў сельскай гаспадаркі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть