Агропром

ЖНІВО ПЕРШАЕ І ЛЕПШАЕ

У СВК «Велута” некалькі дзён запар дажджы не давалі
працаваць на палетках. Аднак, работы пастаўлены належным чынам, каб да выхадных
сабраць вырашчанае. Аб гэтым клапоцяцца старшыня гаспадаркі Сяргей НАВАРЫЧ і
галоўны аграном Пётр КАХОВІЧ.


У аўторак на полі з аўсом было святочна і ўрачыста.
Кіраўнік раённай арганізацыі ГА «Белая Русь” Людміла Казадаева разам са
спецыялістам ідэалагічнага аддзела райвыканкама Аляксандрам Соцам і прафсаюзным
лідарам гаспадаркі Галінай Каліноўскай падрыхтавалі лепшым працаўнікам, занятым
на жніве падарункі. Разам з падзякамі іх атрымаў экіпаж КЗС-12 Аляксандр АРЭХВА
і Эдуард КАХОВІЧ. І калі Аляксандр Мікалаевіч не першы год працуе ў гаспадарцы,
то для яго памочніка гэта жніво першае. Прыемна, што першае адразу стала
лепшым. Ёсць стымул і для іншых. Трэба таксама адзначыць, што ўсе наяўныя ў СВК
камбайны (а іх – пяць і ўсе гомельскай вытворчасці) адразу выводзяць на адно
поле. Такім чынам і механізатары знаходзяцца ў роўных умовах. Тут толькі паспявай
паварочвацца!

Падарункамі таксама адзначылі вадзіцеляў, занятых на
перавозцы збожжа Сяргея КАХОВІЧА і Аляксандра КАВАЛЬЧУКА. А потым на нівах
палілася добрая беларуская песня: прадстаўнікі Чучавіцкага СДК прапанавалі сваю
праграму.

Фота Аляксандра КОЎКІ.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть