Наша консультация
Дэкларуем даходы
У адпаведнасці з заканадаўствам да 2 сакавіка 2015 года падатковую дэкларацыю (разлік) абавязаны прадаставіць фізічныя асобы, якія атрымалі на працягу 2014 года даходы:
- ад бязвыплатнага адчужэння (у тым ліку шляхам продажу, абмену) больш як адной кватэры, жылога дома, садовага ўчастка, дачы, гаража, зямельнага ўчастка на працягу 5 год; а таксама аднаго аўтамабіля або іншага транспартнага срод-ку на працягу года;
- ад продажу нежылых памяшканняў;
- пры атрыманні ў выніку дарэння маёмасці і грашовых сродкаў ад фізічных асоб на суму больш як 37 мільёнаў 835 тысяч рублёў;
- атрыманыя ў выглядзе выйгрышаў праз Інтэрнэт-казіно, у выніку дзейнасці на рынку ФОРЭКС;
- атрыманыя за мяжой і (або) з-за мяжы заработная плата, прэміі, а таксама паштовыя і банкаўскія пераводы на суму больш як 37 мільёнаў 835 тысяч рублёў;
- іншыя даходы, утрыманне падатку з якіх ускладзена на падатковых агентаў;
- даходы ў выглядзе вяртання ўзносаў, пры спыненні грамадзянамі будаўніцтва кватэр і (або) індывідуальных жылых дамоў, а таксама пры выбыцці з членаў арганізацый забудоўшчыкаў да завяршэння будаўніцтва.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 6-28-41.
Святлана АЛЯШКЕВІЧ,
намеснік начальніка ІМПЗ
Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне