Кватэра — у арэнду, падатак — у бюджэт
Наша консультация

Кватэра — у арэнду, падатак — у бюджэт

налоговаяГрамадзяне, якія здаюць у наём жылыя або нежылыя памяшканні, з’яўляюцца плацельшчыкамі падаходнага падатку ў фіксаваных сумах, могуць самастойна вызначьць спосаб аплаты.

Першы спосаб: за ўвесь каляндарны год не пазней рабочага дня, які следуе за ўстаноўленым у дагаворы тэрмінам фактычнага прадастаўлення жылых (нежылых) памяшканняў у наём (арэнду). Уплата падаходнага падатку за кожны наступны каляндарны год робіцца не пазней першага чысла года, за які ажыццяўляецца ўплата.

Другі спосаб: за адзін месяц не пазней рабочага дня, які следуе за ўстаноўленым у дагаворы тэрмінам фактычнага прадастаўлення жылых (нежылых) памяшканняў у наём (арэнду), а ў далейшым — штомесяц не пазней першага чысла месяца, за які ажыццяўляецца ўплата.

Першы спосаб найбольш прыцягальны, таму што пры павелічэнні ставак на працягу года ўплачаны падатак пераразліку не падлягае. Нагадваем фізічным асобам, якія выбіраюць яго, што ўплату падаходнага падатку на 2015 год неабходна зрабіць у снежні 2014 года з разліку 70 тысяч рублёў у месяц за адзін здаваемы пакой у Лунінцы і Міка-шэвічах і 50 тысяч рублёў у іншых населеных пунктах раёна. Рэкамендуем аплачваць загадзя, лепш пры аплаце каму-нальных плацяжоў. Не забывайце правяраць рэквізіты і ўліковы нумар (УНП).

Кацярына ПЛЯЦЮК,
галоўны дзяржаўны падатковы інспектар
аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі
МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть