Завочны клуб спажыўцоў

«Ля перона»

магазинПавільён з такой назвай гарманічна дапоўніў архітэктурны ансамбль Прывакзальнай плошчы.
Яго адкрыццё адбылося на мінулым тыдні. Дырэктар ОРСа станцыі Лунінец Анатоль Паўловіч расказаў, што на гэтым месцы раней знаходзіўся ларок “Ластаўка”, але яго эстэтычны выгляд перастаў адпавядаць сучасным патрабаванням.
– Цяпер да паслуг пасажыраў працуе ўтульны павільён, дзе можна набыць гарачыя каву-эспрэса або чай, свежую выпечку, сэндвічы, напіткі і шматлікія кандытарскія і кулінарныя вырабы. На ўзвядзенне павільёна і набыццё гандлёвага абсталявання зрасходавалі каля 300 мільёнаў рублёў, але спадзяюся, гэтыя затраты ў хуткім часе апраўдаюць сябе.
У ліку першых наведвальнікаў новай гандлёвай кропкі – начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Андрэй Гулек. Ён заўважыў, што адкрыццё новага аб’екта з’яўляецца сведчаннем таго, што ОРС – адзін з самых эканамічна стабільных суб’ектаў гаспадарання. За 2013 год тэмпы рознічнага тавараабароту склалі 112,6 працэнта, грамадскага харчавання –110,3 працэнта. Заработная плата павялічылася на 49,5 працэнта. Гэта лепшыя паказчыкі сярод 9 прадпрыемстваў гандлю раёна.
Прадстаўнік улады пажадаў калектыву і надалей, не збаўляючы абаротаў, рухацца наперад.
Як сцвярджаюць прадаўцы Раіса ДЗЕМІДОВІЧ і Таццяна ДЫРМАН, яны прыкладуць усе намаганні, каб павялічыць месячны тавараабарот, які ў “Ластаўцы” даходзіў да 100 мільёнаў, у два разы. Па-вільён “Ля перона” працуе штодня з 8 да 24 гадзін.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть