Магазін «Купалінка» адкрыўся ў Лунінцы
У кагосьці гэта слова «Купалінка» асацыіруецца з вядомай беларускай песняй, а хтосьці аддае перавагу трыкатажнай прадукцыі вядомага айчыннага брэнда. Днямі побач з рынкам у Лунінцы адкрыўся аднайменны ОРСаўскі магазін.
У ім наладжана рэалізацыя прадукцыі аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў канцэрна “Беллегпрам” – ААТ “Купалінка”, якое спецыялізуецца на вытворчасці нацельнай бялізны і верхняга трыкатажу для дарослых і дзяцей.
Як расказаў дырэктар Анатоль Паўловіч, літаральна тыдзень таму тут быў магазін “Кветкі”, які перамясцілі ў “Прамтавары”, што на Прывакзальнай плошчы.
Асноўную частку залы ў павільёне адвялі пад прадукцыю, якая вызначаецца прывабным і сучасным дызайнам, мае арыгінальнае аздабленне і шырокую каляровую гаму, валодае высокімі спажывецкімі ўласцівасцямі і якасцю. Не верыце, тады можаце самі пераканацца ў гэтым, наведаўшы гандлёвую кропку.
Ветлівыя прадаўцы Ірына Насеня і Юлія Івашкевіч дапамогуць зарыентавацца ў гандлёвай зале і выбраць тавар. Да таго ж, тут можна купіць падарункавыя сертыфікаты на 20 і 30 рублёў. На іх можна набыць прадукцыю ў любым магазіне ОРСа.