Прыгажосць ад «Купалінкі»
Філіял райспажыўтаварыства “Аптова-рознічнае аб’яднанне” ўмее здзіўляць. На гэты раз ён зрабіў падарунак для жыхароў заводскага мікрараёна. Тут адкрыўся магазіна “Дзіцячы трыкатаж”.
Лунінчане ведаюць гэты невялікі гандлёвы аб’ект, як прадуктовы міні-магазін непадалёк ад універсама “Заходні”. Улічваючы тое, што ў мікрараёне жыве шмат маладых сем’яў з дзецьмі, але няма спецыялізаванага магазіна па продажу адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак, вырашылі перапрафіляваць краму. Для ажыццяўлення задумкі спатрэбіўся тыдзень.
Маладыя мамы з каляскамі не прамінулі стаць першымі наведвальніцамі магазіна і ацаніць яго асартымент і кошт. Пасля таго, як кіраўнік філіяла Ніна Віцэнка разам са сваім намеснікам Валянцінай Байдук перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, загадчыца гандлёвай кропкі Ірына Германовіч ветліва запрасіла ўсіх за пакупкамі:
– У нашым магазіне шырока прадстаўлена прадукцыя вядомых у Беларусі вытворцаў – “Купа-лінка” і “Катоні”. Гэта сучаснае, моднае адзенне і бялізна для дзяцей. Калекцыі ўражваюць лёгкасцю і элегантнай прастатой, набіўкамі і расфарбоўкамі, вытанчанасцю дэкаратыўных дэталяў, вышыўкай і ап-лікацыямі.
Некаторыя прыйшлі ў магазін мэтанакіравана, як Вольга Фёдараўна:
– Вось вырашыла зрабіць падарунак для сваёй унучкі і купіла касцюм. Ёй зараз на танцавальны гурток трэба спяшацца. Апране новае ўбранне і няхай красуецца!
Інеса:
– Даведаліся ад прадаўцоў у “Заходнім”, што тут будзе новы магазін адкрывацца. Таму прый-шлі ў вызначаны час, каб быць у ліку першых. Для нас, маладых мам, гэта – радасць. Будзем часта сюды прыходзіць. Тым больш, што тавар тут на любы густ і цэны прымальныя. Вось толькі для хлопчыкаў хацелася б бачыць больш шырокі асартымент. Між тым, для свайго Максімкі, якому зараз 2,5 года, усё ж падабрала абноўку, чаму вельмі рада.
Хочацца спадзявацца, што такіх задаволеных пакупнікоў з кожным днём будзе больш!