«Смачны» гандаль
Пачатак чэрвеня на Лунінеччыне чакаюць з асаблівым пачуццём. Гэта жаданне паласавацца свежымі клубніцамі, якія вырошчваюць хаця б на невялікай градачцы амаль усе гараджане і вяскоўцы. Для больш старанных і руплівых гэта яшчэ і нядрэнны заробак. Калі надзелы ягад вымяраюцца соткамі, то адпаведна і ўраджай пойдзе на продаж.
Тое, што для атрымання духмяных ягад трэба спачатку як след папрацаваць, у нас ведаюць і малыя, і старыя. Але цяжкасці вырошчвання ўжо пройдзены, засталося толькі правільна распара-дзіцца ўраджаем. З некалькімі вёдрамі дарога ва ўсіх адна – у Дварэц, на мясцовую “Камароўку”. Так часта называюць знакамітае перакрыжаванне, якое зараз больш нагадвае мурашнік. Сюды з’язджаюцца з усяго раёна. Сапраўдны парад тэхнікі – ад трактароў да веласіпедаў.
Скупшчыкі таксама не спяць. З розных куткоў Беларусі збіраюцца аматары падзарабіць на перапродажы ягад. Да іх далучаюцца расіяне і ўраджэнцы каўказскіх рэспублік. Геаграфія мясцін, куды паедзе далей наша клубніца, таксама разнастайная. У гэтым ёсць свае плюсы. Прадаўцы даюць магчымасць жыхарам розных гарадоў паспытаць наша “чырвонае золата”.
Больш пытанняў да цаны. Яна змяняецца на працягу кожнай гадзіны, задавальняючы то скупшчыкаў, то клубнічнікаў. Для людзей, якія нястомна гнуцца на агародах, кошт ягады здаецца занадта малым. Тым, хто ўжо плаціць грошы і не ведае па чым давядзецца прадаць, каб не аказацца ў мінусе, хочацца закупіць як найтанней. Вечныя праблемы гандлю.
Скупшчыкі таксама не спяць. З розных куткоў Беларусі збіраюцца аматары падзарабіць на перапродажы ягад. Да іх далучаюцца ра-сіяне і ўраджэнцы каўказскіх рэспублік. Геаграфія мясцін, куды паедзе далей наша клубніца, таксама разнастайная. У гэтым ёсць свае плюсы. Прадаўцы даюць магчымасць жыхарам розных гарадоў паспытаць наша “чырвонае золата”.
Больш пытанняў да цаны. Яна змяняецца на працягу кожнай гадзіны, задавальняючы то скупшчыкаў, то клубнічнікаў. Для людзей, якія нястомна гнуцца на агародах, кошт ягады здаецца занадта малым. Тым, хто ўжо плаціць грошы і не ведае па чым давядзецца прадаць, каб не аказацца ў мінусе, хочацца закупіць як найтанней. Вечныя праблемы гандлю.
Сёлета многія надзелы пацярпелі ад замаразкаў, потым была моцная спякота. Зараз дажджы псуюць далікатную ягаду яшчэ больш, яна хутка страчвае таварны выгляд.
Валянціна возіць клубніцы ў Маскву:
– Працуем шосты сезон. Былі і ў пройгрышы, але часцей удавалася зарабіць. Праўда, не такая гэта і лёгкая задача, скажу тым, хто зайздросціць. Многія спрабавалі, але “адсейваліся…”
Таццяна прывезла шэсць вёдзер са свайго агарода:
– Клубніцы ў гэтым годзе не радуюць. У мінулыя разы было значна больш. Надвор’е перашкодзіла. Ды і завязяў небагата.
Валянціна Пятроўна пакуль толькі з малым вядзерцам. Пашкадавала прадаваць скупшчыкам, прымасцілася каля дарогі, чакаючы свайго пакупніка сярод мільгаючых міма машын:
– Нашым людзям пашанцавала з ягадай. Кожны можа хоць крышачку зарабіць. Цяжка даглядаць, але ж дзе той лягчэйшы заробак знайсці? Розныя гады бываюць, ураджайныя і не вельмі, ды дзякуй Богу і за тое, што маем.
Традыцыйна размясціліся побач і прадуктовыя палаткі. Тут карысць двухбаковая. І райспажыўтаварыству прыбытак, і людзям не трэба траціць дарагі час на наведванне магазінаў.
Вольга, прадавец:
– Я кожны год тут працую. Тавараабарот нядрэнны, але за дзень аж у вачах замігрыць. Людзі, машыны, ягады… Усе стомленыя, спяшаюцца. Ліхаманка, адным словам…
Зараз “ліхаманка” толькі пачынаецца. Цана на клубніцы, якая трымалася ў раёне 20 тысяч за кілаграм, 1 чэрвеня зменшылася амаль удвая. Ужо цяпер, калі для большасці працаўнікоў сезон яшчэ не пачаўся. Магчыма гэта толькі часовы збой, звязаны з панядзелкам, калі на многіх рынках выхадны дзень.
Шмат пытанняў да самой тэрыторыі для закупкі ягад. Гэта асноўны галаўны боль у супрацоўнікаў ДАІ, калі ад затораў спыняецца рух транспарту на ажыўленым перакрыжаванні. Цяпер сітуацыю спрабуюць выправіць, “пераехаўшы” далей ад трасы ў бок вуліцы Садовая ў Дварцы. Але моцныя дажджы зрабілі яе амаль непрахадной. І ці памесцяцца ўсе жадаючыя на невялікай мясцовасці – таксама пакажа бліжэйшы час. Ідуць размовы пра спецыяльную вялікую пляцоўку, якую збіраюцца адкрыць. Але яна пакуль не падрыхтавана як след.
Літаральна праз тры тыдні сезон скончыцца, апусцее шматлюднае перакрыжаванне. Падлічацца прыбыткі, атрыманыя на ягадах, і зноў руплівыя лунінчане будуць цэлы год чакаць “клубнічнай ліхаманкі”. А слоік з духмяным варэннем нагадае пра летняе цяпло.