Завочны клуб спажыўцоў

Лепш – можна!

семинар райпоТакую ўстаноўку даў калектыву старшыня праўлення райспажыўтаварыства Максім Сумар падчас семінара-вучобы, які праходзіў на базе гандлёвых прадпрыемстваў раёна. Канкурэнтная барацьба за пакупніка расце з кожным днём, павялічваецца і асарты- ментны пералік тавараў. Для таго, каб захаваць заваяваныя пазіцыі, кааператарам неабходна валодаць вызначанымі навыкамі і выкарыстоўваць сучасныя метады продажу. Аб гэтым, а таксама прымяненні рэкламных матэрыялаў, арганізацыі дадатковых месцаў для тавараў ішла размова падчас мерапрыемства, удзел у якім бралі загадчыкі магазінаў, кі-раўнікі філіялаў і члены праўлення райспажыўтаварыства. Першым аб’ектам наведвання стаў магазін №65 “Тавары паўсядзённага попыту в. Язвінкі”. Дырэктар філіяла “Аптова-роз-нічнае аб’яднанне” Ніна Віцэнка расказала, што летась тут зрабілі рамонт, што значна паўплывала на рост тавараабароту. За тры месяцы гэтага года ён склаў 115 працэнтаў да ўзроўню 2013-га. У сакавіку рэалізавана тавараў на суму 460 мільёнаў рублёў, у красавіку калектыў, у якім працуюць чатыры чалавекі, плануе выйсці на 500 мільёнаў. Важным з’яўляецца тое, што ў вясковым магазіне шмат увагі надаюць продажу тавараў са скідкамі. Іх тут прыкладна 100. А яшчэ гандлёвы аб’ект актыўна рэалізуе прадукцыю, вырабленую ў філіялах райспажыўтаварыства. Яе асартымент таксама шырокі – да 80 найменняў. Максім Андрэевіч заўважыў, што для таго, каб гандаль ішоў паспяхова, кожны загадчык магазіна павінен дасканала валодаць мастацтвам збыту і рэалізацыі тавараў: умець афармляць прылаўкі, вітрыны, размяшчаць тавары ў гандлёвай зале, прадстаўляць звесткі аб іх. Што датычыць магазіна ў Язвінках, то тут выразна прасочваліся многія элементы мерчандайзінгу. Напрыклад, адразу з увахода можна заўважыць дадатковае гандлёвае абсталяванне з выкарыстаннем палетнай выкладкі. Па словах намесніка старшыні праўлення Ніны Некрашэвіч, гэта значна эканоміць гандлёвую прастору магазіна і дазваляе павялічыць продаж тавараў імпульснага попыту. Выкарыстоў-ваецца такая выкладка часцей пры неабходнасці размяшчэння вялікай колькасці аб’ёмнай прадукцыі, напрыклад, сокаў, піва, вады і г.д. Ніна Паўлаўна таксама звярнула ўвагу на такі інструмент мерчандайзінгу, як “залатая паліца”. Знаходзіцца яна заўсёды на ўзроўні вачэй. Прадстаўнікі гандлёвых марак любымі спосабамі спрабуюць заваяваць менавіта гэтую паліцу, бо тавар, які прадастаўлены тут, прадаецца ў найбольшых колькасцях. Як сцвярджаюць псіхолагі, людзі рэдка купляюць прадукцыю з ніжніх паліц, бо проста не звяртаюць на іх увагу. У прыватнасці, расказваючы пра шырокі асартымент мінеральных вод, які прысутнічаў у магазіне, Ніна Паўлаўна адзначыла, што “Фрост” і “Дарыду” пакупнік знойдзе ў любым выпадку, а вось на “залатой паліцы”, глядзіш, зверне ўвагу і на іншых вытворцаў, у тым ліку пад маркай “уласнай вытворчасці”. Першы міні-магазін рай- спажыўтаварыства ў Лунін-цы – “Вега”. Як расказаў дырэктар філіяла “Харчтавары” Уладзімір Насеня, спачатку гэта быў невялікі аб’ект з гандлёвай плошчай у 28 квадратных метраў. Двойчы праводзілі рэканструкцыю, павялічваючы яго памеры. Зусім нядаўна тут замянілі абсталяванне, укаранілі метад самаабслугоўвання. Гэта дазволіла палепшыць тавараабарот і давесці нагрузку на аднаго прадаўца да 125 мільёнаў у месяц. Новую форму павышэння продажу тавараў выкарыстоўваюць у “Заходнім”. Універсам сустракае пакупнікоў рэкламным плакатам, на якім прадастаўлены акцыйныя тавары. Але на банэры змешчана невялікая частка прадуктаў з прывабным коштам. Астатні ж асартымент можна заўважыць у розных кутках магазіна без асаблівай складанасці – па жоўтых цэнніках. Прычым, трэба адзначыць, што ва ўсіх названых магазінах яны размешчаны на эстэтычных шыльдах, падвешаных зверху. А яшчэ пакупнікі павінны ведаць, што зялёны колер цэннікаў указвае на прадукцыю ўласнай вытворчасці. У “Заходнім” прамысловым магазіне звярнулі ўвагу не толькі на багаты асартымент, але і на асаблівае афармленне, якое тут заўсёды мяняецца ў адпаведнасці з надыходзячымі святамі. Парадавалі сувеніры і сурвэткі, якія могуць упрыгожыць стол у Вялік-дзень. Дарэчы, ва ўсіх прадуктовых магазінах кааператыўнага гандлю таксама створаны куткі, дзе можна набыць усё неабходнае для выпечкі кулічоў і ўпрыгожвання пасхальных яек. Закончыўся семінар-вучоба падвядзеннем вынікаў у зале пасяджэнняў філіяла “Аптова-рознічнае аб’яднанне”. Удзельнікі падзяліліся ўражаннямі і выказалі пажаданне праводзіць часцей падобныя мерапрыемствы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть