Завочны клуб спажыўцоў
«Санта»: якасць, клопат аб пакупніках, сумленныя цэны
Літаральна некалькі хвілін таму першыя пакупнікі ацанілі перавагі новага супермаркета ад «Санта-Рытэйл». Размясціўся ён непадалёк ад аўтастанцыі.
Па традыцыі перарэзалі чырвоную стужачку. А пасля адчынілі дзверы магазіна. Зразумела, адразу ўсё жадаючыя трапіць туды не змаглі, таму арганізатары мерапрыемства паклапаціліся пра тое, каб дзетвара і дарослыя не сумавалі — каля ўваходу забаўлялі наведвальнікаў роставыя цацкі і клоўны, праходзілі конкурсы і віктарыны.
Сам магазін — даволі светлы і прасторны, прадстаўлена каля 9 тысяч найменняў прадуктаў харчавання, прадукцыя ўласнай вытворчасці, ролы і сушы, а таксама выпечка з пылу-жару.
Сем кас, разнастайныя акцыі, дысконтная праграма і многае іншае чакаюць пакупнікоў штодня з 9 да 23 гадзін.