Версия для слабовидящих
RU
BY
Лунинец online

Дзеля росквіту малой радзімы працуе намеснік загадчыка Мікашэвіцкай бальніцы Вольга Вайцяхоўская

Дзеля росквіту малой радзімы працуе намеснік загадчыка Мікашэвіцкай бальніцы Вольга Вайцяхоўская

Дзеля росквіту малой радзімы працуе намеснік загадчыка Мікашэвіцкай бальніцы Вольга Вайцяхоўская

Урачы-тэрапеўты бальніц на перыферыі па праву лічацца людзьмі асаблівымі. Большасць з іх валодаюць незвычайнымі інтуіцыяй і цярпеннем у адносінах да пацыентаў. Яны павінны выдатна ведаць не толькі сваю справу, але і спецыфіку іншых накірункаў медыцыны, распазнаючы захворванні на самых ранніх стадыях. Прафесіяналізм у спалучэнні з уважлівасцю і дабрынёй дапамагаюць доктару хутчэй ставіць на ногі хворых. У гэтым упэўнена намеснік загадчыка філіяла №1 «Мікашэвіцкая бальніца» Вольга ВАЙЦЯХОЎСКАЯ.

Вызначыцца з будучай прафесіяй дапамагла матуля Марыя Фёдараўна Дорц. Яна з ран-няга дзяцінства мэтанакіравана фарміравала ў дачкі станоўчы вобраз урача, ненадакучліва распавядаючы ёй пра важнасць гэтай ня-простай справы. Паўплывала на выбар і тагачасная настаўніца хіміі Мікашэвіцкай СШ №2 Алена Скакун, якая адну з лепшых сваіх вучаніц бачыла ў сталым жыцці выключна ў белым халаце.

– Калі ў школьныя гады спачатку марыла звязаць будучыню, як і мама, з педагогікай, то да моманту атрымання атэстата аб сярэдняй адукацыі дакладна вызначылася – медыцына, – расказвае Вольга Мікалаеўна. – Адметна, што гэту прафесію ў той год выбралі яшчэ трое выпускнікоў нашай установы адукацыі. Двое з іх вярнуліся на Луні-неччыну. Андрэй Ганісеўскі цяпер узначальвае філіял №1, а Віталь Буневіч – рэаніматолаг Лунінецкай ЦРБ.

Нягледзячы на вялікі конкурс і тое, што залатой медалістцы-1995 прыйшлося паступаць на агульных умовах, Вольга Вайцяхоў-ская стала студэнткай Гро-дзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Успамінаючы той перыяд, яна адзначае, што дзякуючы глыбокім ведам, атрыманым у школьныя гады, не толькі без праблем вытрымала 4 уступных экзамена ў вышэйшую навучальную ўстанову, набраўшы 19 балаў з 20, але і лёгка ўлілася ў новы навучальны працэс.

– Мне заўсёды шанцуе на добрых людзей. На кафедры тэрапіі на 4 курсе выкладаў у нас выдатны педагог Юрый Саланенка. Ён проста ўлюбіў студэнтаў у будучую спецыяльнасць, навучыўшы не толькі сакрэтам прафесіі, але і лагічнаму прымяненню ведаў пры пастаноўцы правільнага дыягназу, – успамінае суразмоўніца. – Ён дапамог усвядоміць, што нават самае сучаснае абсталяванне не зможа замяніць чалавечы розум. Менавіта ад ведаў, майстэрства і прафесіяналізму ўрача залежыць, наколькі хутка ён з вялікага мноства захворванняў дыягнастуе ў пацыента адно, правільнае. А яшчэ навучыў узаемадзейнічаць з калегамі з іншых галін медыцыны, звяртаючыся да  іх за кансультацыямі.

Як канстатуе Вольга Мікалаеўна, навукова-тэх-нічны прагрэс, уключаючы ахову здароўя, развіваецца вельмі хутка. Таму яна заўсёды ў курсе медыцынскіх навін праз літаратуру, публікацыі, інтэрнэт.

Падчас інтэрнатуры мая гераіня была ўрачом тэрапеўтычных аддзяленняў: спачатку – Лунінецкай ЦРБ, а затым – Мікашэвіцкай бальніцы. Калі ў першым выпадку праца пад кіраўніцтвам Іны Якаўлеўны Ханавец стала свайго роду праверкай атрыманых ва ўніверсітэце ведаў, то ў другім – замацаваннем іх на практыцы. Менавіта тады тагачасны загадчык тэрапеўтычнага аддзялення філіяла №1 Віталь Рыгоравіч Раманенка настаяў, каб яна, ужо ў якасці  маладога спецыяліста, пачала працоўны шлях на малой радзіме.

– У той перыяд урачоў нашага звяна катастрафічна не хапала,  –  расказвае Вольга Мікалаеўна. – Часу на роздум не было: мне адразу вызначылі палаты і адправілі ў самастойнае “плаванне”. Былі перыяды, калі адна заставалася на 50 ложкаў. Таму першы год работы стаў сапраўдным экзаменам на сталасць, вытрымку і прафесійную адпаведнасць.

А яшчэ ў 2008-ым паступіла ў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, дзе за 3 гады істотна павысіла сваю падрыхтоўку пад кі-раўніцтвам вядомага прафесара Мар’яна Прыстрома.

Сёння В.М. Вайцяхоўская  сумяшчае работу ў тэрапеўтычным аддзяленні і дзённым стацыянары з абавязкамі намесніка загадчыка філіяла. Спраў шмат, таму працоўны дзень распісаны, у літаральным сэнсе, па хвілінах. Зрэшты, нягледзячы на напружаны графік, Вольга Мікалаеўна заўсёды ў добрым настроі, радуючы навакольных людзей шчырай, адкрытай усмешкай. У чым сакрэт абаяння маёй суразмоўніцы?

– Як і ў любога з нас, у мяне ёсць свае праблемы. Але, адпраўляючыся ў бальніцу, усё пакідаю за дзвярамі ўласнага дома, – кажа доктар. – Мы штодня кантактуем не проста з людзьмі. Хворы чалавек можа дазволіць сабе капрызнічаць, раздражняцца, патрабаваць павышанай увагі. Таму ў зносінах вельмі важны такт, карэктнасць і ветлівасць. Безумоўна, часам бывае вельмі няпроста. Але ўсе складанасці адыходзяць на другі план, калі бачу пацыентаў – зноў спакойных і ўпэўненых у заўтрашнім дні. Гэта – лепшая ўзнагарода. Імкненне атрымаць больш магчымасцей дапамагаць землякам і падштурхнула да імкнення стаць дэпутатам раённага Савета. Менавіта мясцовая вертыкаль здольна змяніць аблічча малой ра-дзімы, а разам з ёю – і ўсёй Бацькаўшчыны. Менавіта на перыферыіі вырашаюцца хоць і не рэзанансныя, але вельмі важныя для простых людзей праблемы.

Аднавіць сілы пасля ня-простага працоўнага дня дапамагае сям’я: зносіны з бацькамі, дачкой Дашай і сынам Кірылам. Мы з мужам і дзецьмі – дамаседы. А яшчэ – люблю кветкі, якіх шмат у пакоях дома, а ўлетку –  у двары.

← Предыдущая новость