Гэта салодкае слова — ПЕРАМОГА!
Год малой родины

Гэта салодкае слова — ПЕРАМОГА!

3 мая ў сталіцы ў межах XXII спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі» прайшла цырымонія ўшанавання пераможцаў XIV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая ліцера”. Яго недарма называюць газетным “Оскарам”, бо перамога ў ім – своеасаблівы знак якасці работы журналістаў.
Сёлета за лідарства спаборнічалі 260 удзельнікаў у 24-ох намінацыях. Большасць з прадстаўленых работ – на гісторыка-культурную тэматыку. Тым большую важкасць набывае перамога “Лунінецкіх навін”, якія на гэты раз сталі лаурэатам прэстыжнага конкурсу, заняўшы другое месца ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі”. А той факт, што адбылося гэта ў знамянальны для кожнага беларуса “Год малой радзімы”, надае падзеі асаблівае значэнне, натхняючы на новыя дасягненні.

Таццяна Вайцяхоўская.

Теги


Похожие статьи


Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть