ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ! ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ШЧЫРА ВІНШУЕМ ВАС СА СВЯТАМ!
Год народного единстваНовости районаОбщество

ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ! ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ШЧЫРА ВІНШУЕМ ВАС СА СВЯТАМ!

ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ЛУНІНЕЧЧЫНЫ! ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ШЧЫРА ВІНШУЕМ ВАС СА СВЯТАМ! Надыходзіць Новы год – любімае ўсімі намі свята. Здаўна ён сімвалізуе пераемнасць і трываласць народных традыцый, і ў той жа час з’яўляецца пачаткам новага этапа жыцця.

У пераднавагоднія дні прынята падводзіць вынікі і вызначаць планы на будучыню. І яшчэ гэтае свята аб’ядноўвае нас, бо яно прыходзіць у кожны дом, кожную сям’ю, і прыходзіць да ўсіх аднолькава – разам з упрыгожанай ёлкай, шчодрым застоллем, яркімі феерверкамі, з асаблівай атмасферай светлай радасці.

Сустракаючы Новы год, ва ўрачыстым баі курантаў мы адчуваем яднанне са сваімі сябрамі, суседзямі, з усёй краінай. Няхай гэтыя святочныя хвіліны застануцца з намі і пасля Новага года, няхай яны заўсёды нагадваюць нам аб тым, што разам мы – сіла, якая можа вяршыць вялікія справы.

2021 год быў напоўнены плённымі справамі і стваральнай працай. Нягле-дзячы на цяжкасці, удалося забяспечыць планамернае сацыяльна-эканамічнае развіццё Лунінеччыны. Адказнасць, мэтанакіраванасць, зладжаная работа працоўных калектываў дапамагалі нам вырашаць самыя складаныя задачы. Мы разам шукалі і знаходзілі неардынарныя спосабы выхаду з розных сітуацый, зноў і зноў атрымлівалі пацвярджэнні багатых традыцый нашага палескага краю, працавітасці і дабрыні землякоў.

Падводзячы вынікі адыходзячага года, хацелася б шчыра падзякаваць вам за добрасумленную працу, за перамогі і дасягненні, за разуменне і давер, за сапраўдны, сардэчны клопат аб сваёй малой радзіме.

Паважаныя землякі! У надыходзячым годзе жадаем вам моцнага здароўя, вялікага асабістага шчасця і дабрабыту! Няхай 2022 год увойдзе ў наш агульны дом з мірам, згодай і спакоем, будзе шчодрым на поспех і добрыя здзяй-сненні.

Жадаем, каб вы заўсёды былі акружаны цеплынёй і любоўю сваіх блізкіх, павагай калег і сяброў, а выдатны настрой і душэўны ўздым заўсёды суправаджалі ваша жыццё! З Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть