Дзень народнага адзінства святкуюць у клубных і бібліятэчных установах Лунінеччыны
Год народного единстваНовости района

Дзень народнага адзінства святкуюць у клубных і бібліятэчных установах Лунінеччыны

У бібліятэчных і клубных установах Лунінеччыны праходзяць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства.

Па словах метадыста раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Іны Гоман, землякі могуць азнаёміцца з выставамі тэматычнай літаратуры. З удзельнікамі гурткоў ладзіліся бяседы “У адзінстве – наша сіла”, “Зямля – агульны дом”, “Па старонках гісторыі”. У раённым краязнаўчым музеі юных мастакоў паклікаў традыцыйны арт-праект. А наперадзе землякоў чакаюць канцэрты, конкурсы, віктарыны і велапрабегі.

Як расказала загадчыца аддзела бібіліятэчнага маркетынгу ЦРБС Таццяна Карпуковіч, у раённай бібліятэцы з удзелам старшакласнікаў прайшлі Дзень роднай мовы, маладзёжная экспедыцыя, літаратурна-музычная вечарына. Для самых маленькіх чытачоў быў арганізаваны медыя-рэйд у мінулае. На ютуб-канале дзіцячай бібліятэкі працягваецца анлайн-падарожжа па незвычайнай азбуцы. Для наведвальнікаў у Мікашэвічах адбыліся краязнаўчая вандроўка “Сцежкамі роднага краю” і вечар паэзіі “Беларусь! Я табой ганаруся!”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть