Здоровье
«Букет» ядаў
Усе ведаюць, што курэнне — шкодная звычка, але многія недаацэньваюць небяспеку, якую яно наносіць здароўю. Акрамя таго, па віне аматараў тытуню пакутуюць і іншыя — больш як 50 працэнтаў людзей штодзень становяцца пасіўнымі курыльшчыкамі.
У школьным узросце дрэнная звычка выклікае адставанне ў фізічным і разумовым развіцці, нервовасць. А найбольшай пагрозе падвяргаюцца лёгкія: у 1 кубічным сантыметры тытунёвага дыму налічваецца каля 600 тысяч часцінак сажы і цэлы “букет” ядаў, якія становяцца прычынай утварэння злаякасных пухлін.
Атрымаць прафесійную дапамогу ў барацьбе за незалежнасць ад тытуню можна, звярнуўшыся ў наркалагічны кабінет раённай паліклінікі.