COVID-19: ёсць тэндэнцыя да зніжэння, аднак штодня працягваецца рэгістрацыя новых выпадкаў захворвання як сярод дарослых, так і дзяцей (Лунінецкі раён)
ЗдоровьеНовости районаОбщество

COVID-19: ёсць тэндэнцыя да зніжэння, аднак штодня працягваецца рэгістрацыя новых выпадкаў захворвання як сярод дарослых, так і дзяцей (Лунінецкі раён)

У цяперашні час эпідэміялагічная сітуацыя па каронавіруснай інфекцыі мае тэндэнцыю да зніжэння. Аднак штодня працягваецца рэгістрацыя новых выпадкаў захворвання як сярод дарослых, так і дзяцей.

Варта памятаць, што чым больш людзей мае імунітэт да віруса, тым хутчэй ён перастане цыркуляваць. Поспех у барацьбе з пандэміяй можа быць яшчэ лепшым, калі ў грамадстве сфарміруецца калектыўны імунітэт. А займець яго можна толькі з дапамогай вакцынацыі. Сёння ў наяўнасці ёсць кітайская “Vero Cell” і расійскі “Спутник Лайт”. Яны паказалі добры профіль бяспекі. Ніякіх сур’ёзных непажаданых з’яў не зарэгістравана.

Запрашаем землякоў, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі 6 і больш месяцаў таму, на паўторную працэдуру. Зараз, калі ўзровень захворвання інфекцыяй COVID-19 знізіўся да мінімальных значэнняў, самы лепшы час для гэтага. З дапамогай прышчэпкі можна абараніць і дзяцей ад 12 да 17 год. Для правядзення неабходна пісьмовая згода законных прадстаўнікоў.

Запісацца на вакцынацыю можна ў арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства.

Віталь ДЗЕГЦЯРОЎ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Лунінецкага раёна.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть