Галоўны ўрач Лунінецкай ЦРБ: "Знайдзіце час для здароўя!"
ЗдоровьеМикашевичиНовости районаОбщество

Галоўны ўрач Лунінецкай ЦРБ: "Знайдзіце час для здароўя!"

Сёлета ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 30.08.2023 г. №125, згодна з якой дыспансерызацыя накіравана на правядзенне медыцынскай прафілактыкі, прапаганду здаровага ладу жыцця, выхаванне адказнасці грамадзян за сваё здароўе, выяўленне хранічных неінфекцыйных захворванняў на ранніх стадыях. Расказвае галоўны ўрач УАЗ «Лунінецкая ЦРБ» Святлана ХЛЕБУС:

– Вызначаны наступныя групы назірання: для дарослых – з 18 да 39 год (адзін раз у тры гады) і ад 40-ка і больш (адзін раз у год); для дзяцей – да года, а таксама з 1 года да 17-ці (пераважна ў месяц іх нараджэння). І калі працаздольнае насельніцтва праходзіць дыспансерызацыю на працягу аднаго рабочага дня, то два – прадугледжаны для асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, і тых, каму да гэтай мяжы застаецца 5 год.

Прайсці неабходныя працэдуры можна ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання) або працы, вучобы, службы ці ў іншых арганізацыях, якія разам з асноўнай дзейнасцю таксама ажыццяўляюць медыцынскую – ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Дзецям трэба звярнуцца да ўчастковых педыятраў ці ўрачоў агульнай практыкі.

Падчас агляду медработнікі прааналізуюць дакументы пацыента, правядуць анкетаванне і ацэняць выяўленыя фактары рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў. Пры неабходнасці прымуць рашэнне аб правядзенні дадатковай дыягностыкі. У абавязковым парадку афармляецца карта ўліку правядзення дыспансерызацыі, даюцца кансультацыі па пытаннях прафілактыкі, прапаганды здаровага ладу жыцця і выхавання адказнасці за сваё здароўе. Дарэчы, улічваюцца вынікі медаглядаў урачоў-спецыялістаў і ўмяшальніцтваў, выкананых на працягу папярэдніх 12 месяцаў.

Каб прайсці дыспансерызацыю, можна самастойна запісацца на сайце «talon.by», па тэлефонах: 47-5-25 і 47-6-25 (паліклініка ў райцэнтры), 47-0-97 і 47-6-61 (дзіцячая кансультацыя ў Лунінцы), 68-2-60 (філіял №1 «Мікашэвіцкая бальніца»), 68-751 (дзіцячая кансультацыя ў тым жа філіяле); ці асабіста звярнуцца ў рэгістратуру.

Кабінеты дыспансерызацыі ў Лунінцы працуюць: даўрачэбны №4 (1 паверх паліклінікі) з панядзелка па пятніцу – з 13.00 да 19.30, па суботах – з 8.00 да 15.00; №2 (2 паверх) па будніх днях – з 8.00 да 20.00; кабінеты ўрачоў агульнай практыкі (праводзяць памочнікі ўрача, медыцынскія сёстры) – згодна з графікам работы. У Мікашэвічах і сельскіх установах аховы здароўя – у адпаведнасці з іх раскладам.

Знайдзіце час для свайго здароўя! Ранняе выяўленне захворванняў выратуе жыццё!

Запісала Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ.

Далучайцеся да нашага канала ў Telegram



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть